Армія Краёва: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д артаграфія
Радок 3:
|арыгінальная назва = Armia Krajowa
|выява = [[Файл:Flaga PPP.svg|200пкс]]
|подпіс выявы = CьцягСьцяг Арміі Краёвай
|гады = [[14 лютага]] [[1942]][[19 студзеня]] [[1945]]
|краіна = [[Польшча]]
|краіны =
Радок 13:
|роля =
|ролі =
|памер = Каля 380 000 ([[1943]])
|камандная структура =
|разьмяшчэньне =
Радок 38:
'''Камэндант''' АК — польская назва камандуючага АК.
 
* [[14 лютага]] [[1942]] — [[30 чэрвеня]] [[1943]] — [[генэрал]] [[Стэфан Равецкі]] (мянушка — «Грот»)
* [[30 чэрвеня]] [[1943]] — [[2 жніўня]] [[1944]] (да канца [[Варшаўскае паўстаньне|Варшаўскага паўстаньня]]) — [[генэрал]] [[Taдэвуш Камароўскі]] (мянушка — «Бур», {{мова-pl|Bór|скарочана}})
* [[2 жніўня]] [[1944]] — [[19 студзеня]] [[1945]] — [[генэрал]] [[Леапольд Акуліцкі]] (мянушка — «Niedźwiadek»)
 
=== Тэрытарыяльная структура ===
Радок 63:
Пасьля [[Аб’яднаньне Беларусі ў 1939 годзе|далучэньня Заходняй Беларусі да БССР]] у 1939 годзе органы дзяржаўнай бясьпекі СССР і БССР вялі актыўную барацьбу з польскім падпольлем. Паводле зьвестак [[НКУС БССР]], за пэрыяд з кастрычніка 1939 па ліпень 1940 у заходніх абласьцёх БССР было выяўлена і ліквідавана 109 розных паўстанцкіх арганізацыяў, якія аб’ядноўвалі 3221 удзельніка, зь якіх: 2904 [[палякі]], 184 [[беларусы]], 37 [[летувісы|летувісаў]] і 106 чалавек іншых нацыянальнасьцяў. Адначасова вялася кампанія па высяленьні ў [[Сыбір]], [[Казахстан]] і іншыя аддаленыя раёны краіны з заходніх абласьцей Беларусі [[асаднік]]аў, служачых лясной аховы, польскіх афіцэраў, паліцэйскіх, служачых дзяржаўных установаў, землеўласьнікаў, прадпрымальнікаў і г. д. У выніку дзейнасьці органаў бясьпекі і зьнешняй выведкі СССР польскаму падпольлю на тэрыторыі Беларусі, у асноўным актыўнай яго частцы, былі нанесены значныя страты.
 
Пасьля [[Вялікая Айчынная вайна#Пачатак вайны|нападу Нямеччыны на СССР]] і [[Вялікая Айчынная вайна#Акупацыйны рэжым|акупацыі Беларусі]] летам 1941 урад [[Уладзіслаў Сікорскі|Сікорскага]] і Галоўнае камандаваньне СУБ у Варшаве выкарыстоўвалі складзеныя ўмовы дзеля ўмацаваньня сваіх пазіцыйпазыцыяў на [[Крэсы|ўсходніх тэрыторыях]] былой Польшчы. Сьледам за нямецкімі войскамі ў Беларусь пацягнуліся польскія даваенныя чыноўнікі з Заходняй Беларусі і розныя дзеячы з цэнтральных раёнаў Польшчы, іншых краінаў. Многія зь іх добра валодалі нямецкай мовай, мелі рэпутацыю пакрыўджаных савецкай уладай. Сярод іх было шмат людзей, зьвязаных з эмігранцкім урадам. Неўзабаве палякі атрымалі значны ўплыў у кіраўніцтве мясцовымі дапаможнымі органамі акупацыйнага нямецкага апарату: гарадзкімі, раённымі (павятовымі) ўправамі Заходняй Беларусі, [[Беларуская дапаможная паліцыя|мясцовай дапаможнай паліцыяй]]. Акрамя палякаў на гэтыя пасады прэтэндавалі таксама і прадстаўнікі беларусаў, якія таксама разьлічвалі выкарыстаць пасады ў дапаможнай адміністрацыі як сродак легальнай барацьбы за свае інтарэсы, як пляцдарм у змаганьні за палітычны ўплыў сярод насельніцтва. Таму непазьбежна ўзнікаўўзьнікаў востры канфлікт паміж польскімі і беларускімі дзеячамі. Апошнія былі перашкодай як для польскага, так і для савецкага падпольля. Пачалася жорсткая барацьба на вынішчэньне адзін аднаго як уласнымі рукамі, так і з дапамогай немцаў.
 
На тэрыторыі Беларусі існавалі тры акругі АК: Наваградзкая, Палеская і Віленская, а таксама інспэктарат Горадні, якія падпарадкоўваліся абшару АК Беласток.
 
На тэрыторыі Заходняй Беларусі савецкае і польскае падпольле пэўны час суіснавалі даволі мірна, часам падтрымлівалі саюзьніцкія адносіны: абменьваліся інфармацыяй пра абстаноўку на франтах вайны, а таксама аб становішчы ў сваіх раёнах дзеяньня, дамаўляліся аб супольных дзеяньнях пад час карных экспэдыцый гітлерцаў і г. д. Так, створаны вясной 1943 у раёне [[Нарач|возера Нарач]] аддзел А. Бужынскага («Кміціца») ўдзельнічаў у баявых апэрацыях разам з партызанскай брыгадай, якой кіраваў Ф. Маркаў. Разам яны правялі шэраг апэрацыйапэрацыяў па разгроме нацысцкіх гарнізонаў.
 
Асноўная частка польскага падпольля падтрымлівала і выконвала ўказаньні і ўстаноўкі [[Лёндан]]у і [[Варшава|Варшавы]]. Далейшая хада палітычных падзеяў рабіла непазьбежным канфлікт паміж АК і савецкімі партызанамі. Галоўным было пытаньне аб савецка-польскай мяжы і адносінах да нямецкіх захопнікаў. На мясцовым узроўні да таго ж дзейнічалі фактары барацьбы за сфэры ўплыву, пытаньні забесьпячэньня харчаваньнем, зброяй і да т. п.
 
У чэрвені 1943 была прынята пастанова ЦК [[КП(б)Б]] «Аб далейшым разьвіцьці партызанскага руху ў заходніх абласьцёх Беларусі», а таксама закрыты ліст ЦК КП(б)Б «Аб ваенна-палітычных задачах работы ў заходніх абласьцёх БССР». У гэтых дакумэнтах падкрэсьлівалася, што заходнія вобласьці БССР зьяўляюцца неад’емнай часткай БССР, і што тут дапушчальна існаваньне толькі групаў і арганізацыйарганізацыяў, якія кіруюцца інтарэсамі СССР. Існаваньне ўсіх іншых арганізацыйарганізацыяў павінна разглядацца як умяшаньне ў інтарэсы СССР. У сакрэтным лісьце меліся канкрэтныя ўстаноўкі ў адносінах да польскіх фармаваньняў:
 
# Ствараць савецкія партызанскія аддзелы і выцясьняць польскія з гэтых тэрыторыйтэрыторыяў.
# Укараняць у польскія аддзелы сваіх агентаў, дэмаралізоўваць іх, раскладаць іх знутры.
# Прыцягваць да супрацоўніцтва людзей, якія знаходзяцца ў польскіх аддзелах і выклікаюць давер. Зь іх ствараць польскія савецкія партызанскія атрады.
Радок 80:
 
# Бяз шуму ліквідаваць кіраўнікоў польскага падпольля.
# Польскія аддзелы раззбройваць, зброю са складаў рэквізаваць; шараговых партызанаў, калі ёсцьёсьць магчымасьць, уключаць у барацьбу зь немцамі пад савецкім кіраўніцтвам.
# Сярод раззброеных і разьмеркаваных па савецкіх аддзелах палякаў выяўляць варожыя элементыэлемэнты.
 
Пераважна быў узяты кірунак на раззбраеньне польскіх фармаваньняў.
 
Усё разам названае прывяло да непазьбежных сутыкненьняў паміж савецкімі партызанамі і АК-аўцамі. Паводле зьвестак Я. Эрдмана, са 185 баявых апэрацыйапэрацыяў, праведзеных аддзеламі Наваградзкай акругі АК за пэрыяд з 1 студзеня 1942 па ліпень 1944 году, 102 былі супраць немцаў (55%) і 81 (45%) супраць савецкіх партызанаў. Звычайнымі былі зьявы, калі з адной вёскі частка жыхароў была ў савецкіх партызанах, а частка — у АК. Значнымі былі страты як сярод партызан і акаўцаў, так і сярод мясцовага насельніцтва. Паводле няпоўных зьвестак, ззь вясны 1943 па ліпень 1944 толькі на тэрыторыі [[Баранавіцкая вобласьць|Баранавіцкай вобласьці]] савецкімі партызанамі было расстраляна больш за 500 мясцовых жыхароў за супрацоўніцтва з АК. Ня меншымі былі рэпрэсіі з боку АК. Так, камандзір Стаўбцоўскага злучэньня АК А. Пільх («Гура») у адной са сваіх публікацыйпублікацыяў прызнаваў, што за гэты ж пэрыяд яго легіянэры зьнішчылі каля 6 тысячтысячаў чалавек.
 
У сваю чаргу немцы, імкнучыся да актывізацыі мясцовых сіл дзеля барацьбы з савецкімі партызанамі, з канца 1943 пачалі выкарыстоўваць канфлікт паміж АК і «саветамі» ў сваіх мэтах. Адным ззь першых кантакт ззь немцамі ўстанавіў вышэйадзначаны А. Пільх. У сьнежні 1943 ён заключыў ззь немцамі дамову аб супрацоўніцтве ў барацьбе з савецкімі партызанамі ўзамен на забесьпячэньне яго зброяй. 22 сьнежня ў Лідзе дамову ззь немцамі таксама заключыў камандзір Наднёманскага злучэньня АК Ю. Сьвіда («Лях»), які на працягу студзеня-сакавіка 1944 атрымаў ад немцаў пяць прывозаў зброі. Перамовы аб супрацоўніцтве з гітлераўцамі ў лютым 1944 веў і камандуючы Віленскай акругай АК генералгенэрал А. Крыжаноўскі («Вільк»). І гэта нягледзячы на тое, што яшчэ ў студзені 1944 ззь Лёндану паступіла афіцыйная забарона кантактаў ззь немцамі. Вясной 1944 Генэральны камісар Беларусі [[Курт фон Готбэрг|Готбэрг]] не дазволіў праводзіць мабілізацыю мясцовага насельніцтва ў [[Беларуская краёвая абарона|Беларускую краёвую абарону (БКА)]] на тэрыторыі Лідзкай акругі, раёнаў Узда, Івянец, Валожын, Браслаў, Мядзел, Казлоўшчына і часткі Дзярэчынскага раёну, дзе, фактычна, адбывалася мабілізацыя ў АК. Асабліва адкрыты характар мабілізацыя ў АК з дазволу немцаў прыняла на тэрыторыі Лідзкай акругі.
 
Пасьля таго, як нямецкія войскі былі выгнаны зь Беларусі, органы НКУС прымянялі ў дачыненьні да былых сябраў АК рэпрэсіўныя меры. З тэрыторыі Беластоцкай, Віленскай і Наваградзкай акругаў было дэпартавана, паводле падлікаў польскіх навукоўцаў, каля 80 тысячтысячаў акаўцаў разам зь іх сем’ямі.
 
Частка былых членаў АК перайшла да ўзброенай барацьбы супраць савецкай улады. У 1944—1945 у Заходняй Беларусі адбываліся шматлікія напады на вайскоўцаў, савецкіх актывістаў, мясцовых жыхароў, якія падтрымалі савецкую ўладу, перасяленцаў з усходніх рэгіёнаў. Асобныя акцыі зафіксаваны аж да пачатку 1950-х гадоў.