Салатніца (культурная канцэпцыя): розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Lš-k. (гутаркі | унёсак)
д зьвязнасьць using AWB
 
Радок 6:
Некаторыя параўноўваюць [[Эўропа|эўрапейскую]] канцэпцыю [[мультыкультуралізм]]у («мульты-культы») з прынцыпам «салатніцы», якая прадухіляе поўную інтэграцыю імігранцкіх груповак у грамадзтва, якое іх прымае, у той час як традыцыйны амэрыканскі прынцып «плавільнага катла» дае ў выніку пасьпяховую інтэграцыю вялікіх колькасьцяў людзей у яшчэ большае амэрыканскае грамадзтва.
 
Прыкладам эўрапейскага бачаньня гэтага прынцыпу можна лічыць палітыку адносна эўрапейскай праграмы «інтэграцыі прадстаўнікоў неэўрапейскіх нацыяў», якая фінансуе і рэклямуе інтэграцыйныя ініцыятывы, накіраваныя на тых, зто яшчэ не зьяўляецца членамчальцом EU25. Гэты праект мае мэту выклікаць дыялёг у грамадзтве, распрацаваць і разьвіць інтэграцыйныя мадэлі, паспрыяць распаўсюджваньню і асьвятленьню найлепшых інтэграцыйных ініцыятываў.
 
Ідэя мае сваіх прыхільнікаў і праціўнікаў. Прыхільнікі цьвердзяць, што быць амэрыканцам — ня значыць быць прывязаным да адной культуры, але азначае быць ляяльным грамадзянінам Злучаных Штатаў. То бок, ніхто ня мае пазбаўляцца сваіх культурных каранёў дзеля таго, каб лічыцца «амэрыканцам». Праціўнікі звычайна крытыкуюць канцэпцыю «салатніцы» разам з канцэпцыяю мультыкультуралізму, сьцьвярджаючы, што амэрыканцы мусяць мець агульную культуру, каб мець магчымасьць захоўваць амэрыканскую ідэнтычнасьць.