Дом ураду (Менск): розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма апісаньня зьменаў
Радок 45:
|Сайт =
}}
'''До́м ура́ду''' ў [[Менск]]у — будынак [[Урад|урадуурад]]у [[Беларусь|Беларусі]] ў [[Менск]]у. Узьведзены ў [[1930]]—[[1934]] паводле праекту [[Ёсіф Лянгбард|Ёсіфа Лангбарда]]. Месьціцца на [[Плошча Незалежнасьці (Менск)|пляцу Незалежнасьці]]. Найбуйнейшы грамадзкі будынак міжваеннага пэрыяду аб’ёмам 240 000 м³, паклаў пачатак фармаваньню новага цэнтру гораду — былога пляцу Леніна. У будынку працуе заканадаўчы орган дзяржаўнай улады — [[Нацыянальны сход Рэспублікі Беларусь|Парлямэнт]], які складаецца зь дзьвюх палатаў — [[Палата прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь|Палаты прадстаўнікоў]] і [[Савет Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь|Савету Рэспублікі]] (працуе ў іншым будынку); [[Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь|Савет Міністраў]] — цэнтральны орган выканаўчай улады, [[Прэзыдэнцкая бібліятэка Рэспублікі Беларусь]], іншыя дзяржаўныя ўстановы.
 
== Гісторыя ==
Месцам для будаўніцтва Дому ўраду ў канцы [[1920-я|1920-х]] спэцыяльная камісія вызначыла участакўчастак «па Савецкай вуліцы, пачынаючы з Новамаскоўскай і заканчваючы Берсана». Пад знос пайшла ўся драўляная забудова, хаатычна разьмешчаная па ўсім месцы будучай будаўнічай пляцоўкі. Праект Лянгбарда быў прызнаны найлепшым на ўсесаюзным конкурсе ў [[1929]]. Будоўля доўжылася чатыры гады ([[1930]]—[[1934]]).
 
Кампаноўка Дому ўраду засноўвалася на сымэтрычным узрастаньні аб’ёмаў і вышыняў ад пэрыфэрыі галоўнага [[фасад]]у да цэнтру. Перад галоўным [[фасад]]ам быў усталяваны помнік [[Уладзімер Ленін|Уладзімеру Леніну]], распрацаваны Ёсіфам Лянгбардам разам з [[ленінград]]зкім скульптарам [[Мацьвей Манізер|Мацьвеем Манізерам]].