Вэстготы: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 5:
Упершыню эўрапейцы даведаліся пра вэстготаў, як пра асобны народ у [[268]] годзе, калі яны пачалі рабаваць [[балканы|балканскія]] правінцы Рымскай імпэрыі<ref name="Самарџић">Самарџић, Н. Историја Шпаније. Визиготска Хиспанија.Плато, Београд, 2005.</ref>. Вэстготы прайшлі правінцыі [[Панонія|Панонію]] й [[Ілірыя|Ілірыю]], нават пагражалі самой [[Італія|Італіі]]. Але ўлетку таго ж году вэстготы атрымалі паразу, каля сучаснай італьянска-славенскай мяжы, а затым яшчэ ў бітве пры [[Ніш]]ы, у верасьні [[268]] году. На працягу наступных трох гадоў, у сэрыі кампаніяў імпэратараў [[Кляўдыюс II|Кляўдыюса II]] і [[Аўрэліян]]а, германцы былі вернутыя праз [[Дунай]], дзе яны пасяліліся ў [[Дакія|Дакіі]], якую Аўрэліян пакінуў у [[271]] годзе. У Дакіі вэстготы прынялі [[арыянства]], гэтая вера праіснавала ў гоцкім грамадзтве да [[589]] году, калі кароль [[Рэкарэд I]] перайшоў у [[каталіцызм]].
 
Вэстготы засталіся ў Дакіі да [[376]] году, калі адзін зь іхніх лідэраў [[Фрытыгерн]], зьвярнуўся да рымскага імпэратара [[Валент]]а з просьбай аб магчымасьці пасяліцца на паўднёвым беразе Дуная, у якасьці федэратаўфэдэратаў. Вэстготы спадзяваліся знайсьці сховішча ад [[гуны|гунаў]], якія прыцісьнялі іх на захадзе, і знайшлі — рымскі імпэратар адказаў згодай. Аднак, імпэрскія афіцэры пачалі чыніць самаўпраўства й вэстготы паўсталі, спусташыўшы [[Тракія|Тракію]], на што Валент адказаў баявымі дзеяньнямі, з тым каб зьнішчыць вэстготаў, аднак, патрываў цяжкую [[бітва пад Адрыянапалем 378 году|паразу пад Адрыянапалем у 378 годзе]]<ref name="Самарџић" />. З таго моманту, вэстготы ўвесь час змагаліся супраць рымлянаў, складаючы зьняважлівыя для рымлянаў перамір'іперамір’і. Бітва пад Адрыянапалем была найважнейшай у гэтай вайне. Імпэратар Валент быў дрэнна дасьведчаны аб памерах гоцкага войска й ўступіўуступіў у бітву, у якой сам быў забіты ў баю, а цэлае рымскае войска было зьнішчана. Такім чынам вэстготы дабіліся магчымасьці пасяліцца на тэрыторыі Рымскай імпэрыі.
 
Новы імпэратар [[Тэадосіюс I]], у [[381]] годзе, склаў мір з вэстгоцкім правадыром [[Атанарых]]ам, які працягваўся да сьмерці Тэадосіюса, да [[395]] году. Атанарых, аднак, памёр у тым жа годзе й ўладаулада перайшла да [[Алярых I|Алярыха I]]. Тэадосіюсу успадкаваліўспадкавалі ягоныя сыны — [[Аркадыюс]], які кіраваў на ўсходзе, і [[Ганорыюс]] на захадзе. Алярых I быў здольным кіраўніком, у [[396]] годзе ён прадпрыняў спробы захапіць [[Атэны]], але напад праваліўся. Потым ён паспрабаваў увайсьці ў Італію, але зноўку паход патрываў няўдачу. У [[410]] годзе Алярых здолеў захапіць і разрабаваць [[Рым]]. ПразПразь некалькі дзён вэстготы пакінулі горад і адправіліся на поўдзень, у [[Афрыка|Афрыку]], але Алярых I раптоўна памёр і паход быў адкладзены. Ягоны пераемнік [[Атаўльф]], павёў свой народ у [[Галія|Галію]]. [[Гішпанія]] яшчэ ў [[409]] годзе адчула прыход [[свэвы|свэваў]], [[аляны|алянаў]] і [[вандалы|вандалаў]]. У [[418]] годзе пад кіраўніцтвам [[Валія]], вэстготы склалі з рымлянамі пагадненьне, паводле якога атрымалі дазвол на жыхарства ў Галіі, [[Аквітанія|Аквітаніі]] і [[Нарбонская Галія|Нарбонскай Галіі]] пры ўмове, што вэстготы зьнішчаць іншыя варварскія народы на гэтых тэрыторыях. Тут вэстготы заснавалі царства са сваёй сталіцай ўу [[Тулюза|Тулюзе]]<ref name="Самарџић" />. Зь цягам часу, з-за міжусобных войнаў паміж г.зв. варварскімі народамі, тэрыторыя каралеўства пашыралася.
 
== Тулюскае каралеўства ==
У [[451]] годзе вэстготы адгулялі важную ролю падчас бітвы на Каталаўнскім полі, дзе пад кіраўніцтвам рымскага палкаводца [[Флавіюса Аэцыюса|Флавія Аэцыюса]] яны здабылі перамогу над гунамі, якімі кіраваў [[Атыла]].
 
Затым вэстготы пашырылі свае межы на [[Пірэнэйская паўвыспа|Пірэнэйскай паўвысьпе]], дзе падпарадкавалі землі свэваў. Піка сваёй магутнасьці каралеўства дасягнула пры каралю [[Эйрых]]у, калі ў [[475]] годзе вэстгоцкая дзяржава атрымала поўную незалежнасьць ад Заходняй Рымскай імпэрыі, якая праз год распалася.
 
У той час (канец V стагодзьдзя) Эйрыхава дзяржава была самай магутнай дзяржавай сярод варварскіх краінаў. Нягледзячы на тое, што Рымская імпэрыя зьнікла, Эйрых пераняў ад яе дзяржаўныя і прававыя асновы заканадаўства. Першы вэстгоцкі кодэкс насіў імя Эйрыха<ref name="Самарџић" />.
 
У [[507]] годзе [[Тулюскае каралеўства]] было захоплена франкскімфранцкім каралём [[Хлодвіг]]ам. У той час, кіраўніком вэстготаў быў сын Эйрыха — [[Аларых II]], які быў забіты падчас канфлікту з [[Францыя]]й.
 
== Таледзкае каралеўства ==
Пасьля [[Атанагільд]]авай сьмерці ([[568]] год), на сталец уступіў [[Леавігільд]], які да [[573]] году панаваў сумесна са сваім братам Ліўвам. Леавігільд перанёс сталіцу дзяржавы ў сэрца Гішпаніі ў [[Таледа]], памёр ён у [[586]] годзе. Новым каралём стаў ягоны сын — [[Рэкарэд]], які пасьля бацькоўскай сьмерці прыняў каталіцызм. Гэты ўчынак спыніў разнагалосьсі паміж кіраўнічымі клясамі, вэстготаў і гішпанскіх рымлянаў, якія ў пераважнай большасьці вызнавалі рымскую царкву. Па прыкладу караля ў новую веру перайшла большасьць арыянскіх біскупаў і шляхты, аднак былі й тыя, хто выступаў супраць адчужэньня ад старой веры, асабліва ў [[Сэптыманія|Сэптыманіі]], дзе ў [[589]] годзе выбухнула паўстаньне, якое неўзабаве хутка згасла. Палітыка Рэкарэда, вяла да аб'яднанняаб’яднаньня й асыміляцыі вэстготаў і гішпанскіх рымлянаў у адзін народ.
 
VI стагодзьдзе адзначылася канчатковым аб’яднаннемаб’яднаньнем ібэрыйскай прасторы й пачаткам будаўніцтва новай гішпанскай асобы. Акрамя таго, стагодзьдзе адзначана й аб’яднаннемаб’яднаньнем царквы й дзяржавы. Кароль, у адрозьненьне ад бізантыйскай мадэлі, стаў вярхоўным главой царквы. Біскупы прызналі караля ў якасьці адзінага надзейнага гаранта законнасьці й парадку.
 
Вэстгоцкія каралі да самага падзеньня сваёй дзяржавы, вялі барацьбу за сталец. Пасьля сьмерці Рэкарэда, амаль усе каралі дахадзілі да ўлады з дапамогай сілы. [[Сысэбур]] ([[612]]—[[621]]612—621 гады) здолеў затрымацца на пасадзе, некалькі гадоў, запомніўся неталерантнымі законамі супраць [[габрэі|габрэяў]]. [[Свінтыла]] ([[621]]—[[631]]621—631 гады) быў першым з каралёў, хто захапіў усю Гішпанію. Тым неня менш, змаганьне за трон з кожным годам усё больш раздрабляла вэстгоцкую дзяржаву.
 
== Інтэрвэнцыя маўраў ==
Праіснавала дзяржава да [[711]] году, калі кароль [[Родэрых]] патрываў паразу ад [[маўры|маўраў]]. [[Бітва пры Гвадалеце]], якая адбылася [[19 ліпеня]] [[711]] году, адзначыла пачатак заваёвы Гішпаніі маўрамі. Вялікая частка Ібэрыйскай паўвыспы была засвоена маўрамі ўжо ў [[718]] годзе.
 
У адказ на мусульманскае ўварваньне была распачатараспачатая [[Рэканкіста]].
 
== Глядзіце таксама ==