Людвік I Вялікі: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д Removing Link FA template (handled by wikidata)
Радок 1:
[[Файл:Ludwik d'Anjou.jpg|міні|200пксзначак|Людвік I Вялікі]]
{{Бяз карткі|Манарх}}
'''Лю́двік I Вялі́кі''' (''Loys'', ''Lajos'', ''Ludwik Węgierski''; [[5 сакавіка]] [[1326]] — [[11 верасьня]] [[1382]]) — кароль [[Вугоршчына|Вугоршчыны]] (Лаяш, з [[1342]] году) і [[Польшча|Польшчы]] (Людвік, з [[17 лістапада]] [[1370]] году).
 
З францускай [[дынастыя Анжу|дынастыі Анжу]]. Сын караля [[Карл Робэрт Анжуйскі|Карла Робэрта Анжуйскага]] і Эльжбеты, сястры польскага караля [[Казімір III|Казіміра III]], з [[1335]] году палітычны саюзніксаюзьнік апошняга, спадкаемца польскага трону. З [[1340]] году дапамагаў Казімеру ў барацьбе за [[Галіцка-Валынскае княства]], праследуючыпрасьледуючы пры гэтым вугорскія інтарэсы, што выклікала яго сутыкненьне з валынскім князем [[Любарт]]ам. У лютым [[1345]] году удзельнічаўўдзельнічаў у бесьпасьпяховым паходзе [[крыжакі|крыжакоў]] у бок [[Трокі|Трокаў]]. Прымаў актыўны ўдзел у паходах Казіміра на [[Валынь]], [[Падляшша]] й [[Берасьцейшчына|Берасьцейшчыну]] ў [[1349]]—[[1351]] гадах, у ходзе якіх вугорскія войскі часова авалодвалі паўднёва-заходнімі землямі [[ВКЛ]]. Асабліва няўдалай для ВКЛ была вайна ў ліпені — жніўні 1351 году, калі Людвік захапіў у палон Любарта і [[Кейстут]]а. [[15 жніўня]] 1351 году прымусіў іх падпісаць дагавор, паводле якога ВКЛ мусіла заплаціць вялікі выкуп, адмаўлялася ад прэтэнзіяў на Галічыну. Дагавор вядомы з хронікі ананімнага вугорскага манаха-францысканца, удзельніка выправы Людвіка (магчыма, [[Янаш Кецьі|Янаша Кецьі]]). Кейстут разам зь Людвікам адправіўся ў Вугоршчыну як гарант дагавора і для [[хрышчэньне|хрышчэньня]], але здолеў уцячы. У [[1354]] годзе Людвік паранены пры асадзе літоўскай крэпасцікрэпасьці [[Белз]] на захадзе Валыні. Пасьля заняцьця польскага трону ўзнавіў войны з ВКЛ (1372—[[1377]]), у выніку якіх Белз і [[Холм]] далучаныя да Галічыны (якая пры Людвіку часова ўвайшла ў склад Вугоршчыны, што выклікала незадавальненьне польскіх фэадалаў), а Любарт, як і падольскія князі [[Аляксандар Карыятавіч|Аляксандар]] і [[Барыс Карыятавіч|Барыс]] [[Карыятавічы]] і ратненскі князь [[Фёдар Альгердавіч]] (якому належаў і [[Кобрынь]] з акругай) былі вымушаны прызнаць сюзэрэнітэт Вугоршчыны. Некалькі разоў высоўваў праекты хрысьціянізацыі Літвы. Ініцыяваў стварэньне [[Луцкая каталіцкая епархія|Луцкай каталіцкай япархіі]] ў [[1375]] годзе, юрысдыкцыя якой ахоплівала і паўднёва-заходнія землі сучаснай [[Беларусь|Беларусі]], на якія пазьней, у [[14 стагодзьдзе|XIV]]—[[18 стагодзьдзе|XVIII]] стагодзьдзях, пашыраліся вугорскія экспансіянісцкія пляны (глядзіце [[Радноцкі дагавор 1656 году]] й інш.)
 
Праўленьне Людвіка супала з «залатым векам» эўрапейскага рыцарства, да пашырэньня ідэалёгіі й эстэтыкі якога ў [[Цэнтральная Эўропа|Цэнтральнай]] і [[Усходняя Эўропа|Ўсходняй]] [[Эўропа|Эўропе]] ён істотна прычыніўся. Празваны вугорскіямі гісторыкамі Вялікім за значнае пашырэньне межаў каралеўства, якое пры ім зазнала росквіт эканомікі і культуры: адчынены першы ўнівэрсытэт у горадзе [[Печ (горад)|Печ]], пачаў чаканіцца залаты дукат, які ў XIV—[[XVI стагодзьдзе|XVI]] стагодзьдзях адыгрываў ролю рэгіянальнай залатой валюты Цэнтральнай і Ўсходняй Эўропы, у тым ліку Літвы («залаты вгорскі»). У [[1374]] годзе выдаў першы [[Кошыцкі прывілей|агульнапольскі (Кошыцкі) прывілей]], паводле якога [[шляхта|шляхце]] гарантаваўся ўзровень імунітэту, якім дагэтуль карысталіся толькі вышэйшыя фэадалы (асабістая недатыкальнасьць, сымбалічныя падаткі на карысьць дзяржаўнага скарбу й інш.), што паклала пачатак стварэньню асаблівага дзяржаўнага лада Польшчы, а ў будучым і ВКЛ. Пасьля сьмерці Людвіка польскай каралевай была абрана яго дачка [[Ядвіга]].