Фёдар Турук: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д дэкатэгарызацыя
Радок 1:
'''Фёдар Фёдаравіч Турук''' ([[20 лютага]] [[1889]], вёска [[Балотца]] Наваградзкага павету — [[20 ліпеня]] [[1960]]) — беларускі гісторык і грамадзкі дзеяч. Прафэсар ([[1921]]).
 
У [[1915]] скончыў гістарычна-філялягічны і археалягічны інстытут у Петраградзе. Выкладаў у гімназіях [[Менск]]у і [[Масква|Масквы]], а з сакавіка [[1918]] загадваў аддзелам Беларускага нацыянальнага камісарыяту. Адзін з арганізатараў Беларускага народнага ўнівэрсытэту і Беларускага навуковага таварыства ў Маскве. 3 [[1919]] працаваў загадчыкам беларускага пададдзела аддзела асьветы [[РСФСР]]; садзейнічаў выхаду ў сьвет першага зборніка Янкі Купалы на расейскай мове «Выбраныя вершы ў перакладах расейскіх паэтаў», які выдадзены ў [[1919]]. Прымаў удзел у арганізацыі [[БДУ|Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэта]], з [[1921]] ягоны прафэсар. 3 [[1923]] выкладнік Камуністычнага ўнівэрсытэту нацыянальных меншасьцяў Захаду ў Маскве. У [[1923]]—[[1955]] прафэсар ВНУ Масквы.
 
[[FileФайл:Tur bel dvizh.JPG|thumb|left|Беларускі Рух, Ф. Турук, 1921]]
 
Аўтар працаў па гісторыі Беларусі. У кнізе «Беларускі рух» ([[1921]]) гісторыю Беларусі разглядаў з аб’ектывісцкіх пазыцыяў. Аўтар прадмовы і складальнік «Курса беларусазнаўства» ([[1918]]—[[1920]]).<ref>Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Мінска. У 4 кн. Кн. 2-я. — Мн.: БЕЛТА, П15 2002. С. 559</ref>
 
== Крыніцы ==
{{зноскіКрыніцы}}
 
== Літаратура ==
Радок 14:
 
{{САРТЫРОЎКА_ПА_ЗМОЎЧВАНЬНІ:Турук, Фёдар}}
 
[[Катэгорыя:Нарадзіліся 20 лютага]]
[[Катэгорыя:Нарадзіліся ў 1889 годзе]]