Нігер (рака): розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д Removing Link GA template (handled by wikidata) - The interwiki article is not good
Радок 25:
 
== Геаграфія ==
Рака бярэ пачатак пад назвай Джоліба на схілах [[Леона-Лібэрыйскае ўзвышша|Леона-Лібэрыйскага ўзвышша]], упадае ў [[Гвінэйская затока|Гвінэйскую затоку]] [[Атлянтычны акіян|Атлянтычнага акіяну]], утвараючы дэльту. Ад вытокаў прыкладна да 10° заходняй шыраты цячэ на паўночны ўсход у гарах, пераважна ў вузкай даліне, затым выходзіць на раўніны [[Судан]]у, дзе разьбіваецца на шматлікія рукавы і пратокі, утворачы ўнутраную дэльту. У раёне гораду [[Тамбукту]] рукавы зноўку злучаюцца ў адное рэчышча. Ад [[Курусу]] да [[Бамака]] і ніжэй гораду Сэгу маецца шырокая даліна, і тутака рака значна павялічвае сваю ваданоснасьць з прычыны ўпадзеньня прытокаў. У гэтым месцы рака зьяўляецца суднаходнай. Паміж гарадамі [[Ке-Масына]] і Тамбукту Нігер падзяляецца на мноства рукавоў і працякае ў шырокай, моцна забалочанай пойме зь вялікай колькасьцю пратокаў, старыцаў і азёраў. У раёне Тамбукту рукавы злучаюцца ў адное рэчышча. Далей рака цячэ ва ўсходнім напрамку прыкладна каля 300 км уздоўж паўднёвай ўскраінеускраіне пустэльні [[Сахара]], не прымаючы значных прытокаў. Ад паселішча Бурэм рака паварочвае на паўднёвы ўсход, ніжэй горадагораду [[Елва]] перасякае [[Паўночнагвінэйскае ўзвышша]], дзе прымае шмат дробных прытокаў.
 
Далей, аж да вусьця (каля 750 км), рака цячэ ў шырокай даліне, дзе зноўку зьяўляецца даступнай для [[суднаходзтва]]. Каля гораду [[Лакоджа]] ў Нігер упадае ейный найбуйнейшы прыток — [[Бэнуэ]], які мае шырыню да 3 км і глыбіню да 20 м і больш. За 181 км ад акіяну паблізу гораду Аба пачынаецца дэльта Нігера. Па працягласьці найбольшы рукавом зьяўляецца Нун, але для суднаходзтва выкарыстоўваецца больш глыбокі рукаў Фаркадос. Марскія прылівы ахопліваюць большую частку дэльты і толькі на 35 км не дасягаюць ейнай. Нігер сілкуецца водамі летніх мусонных [[дождж|дажджоў]] і характарызуецца складаным водным рэжымам. У верхнім цячэньні паводка пачынаецца ў чэрвені і ў Бамака дасягае максымуму ў верасьні і кастрычніку. У ніжнім цячэньні ўздым вады пачынаецца ў чэрвені ад мясцовых дажджоў, у верасьні ён дасягае максымуму, далей ўзровеньузровень падае, але ў лютым зноўку падвышаецца ў сувязі з прыходам сюды паводкі зь верхняй часткі вадазбору.
 
== Крыніцы ==