Этнічная самасьвядомасьць: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 2:
 
== Гісторыя ==
Гісторыя вывучэньня этнічнай самасьвядомасьці пачынаецца з замацаваньня дадзенага паняцьця ў навуковай літаратуры ў канцы [[1940-я|40-х гг. XX ст.]] Адным зь першых, хто зьвярнуў увагу на гэтую праблему, быў П.І. Кушнер. Да канца 60-х гг. этнічнай самасьвядомасьці адводзілася другаснае месца сярод кампанэнтаў этнасу, што тлумачыцца яе вытворнасьцю ад аб'ектыўныхаб’ектыўных характарыстык этнасу, такіх, як мова, тэрыторыя і інш. Імкненьне захаваць чысьціню матэрыялістычнага падыходу ў этнічнай сфэры не дазваляла паставіць этнічную самасьвядомасьць у цэнтар увагі. Зьмены адбыліся ў канцы [[1960-я|60-х гг.]] Большасьць навукоўцаў тады прызнала, што этнічная самасьвядомасьць, нягледзячы на сваю суб'ектыўнуюсуб’ектыўную прыроду, зьяўляецца важным кампанэнтам этнасу.
 
У [[1970-я|70]]—[[1980-я|80-я гг.]] тэарэтычныя пытаньні этнічнай самасьвядомасьці вывучалі Ю. Брамлей, І. Казлоў, М. Крукаў, Л. Дробіжава. Яе вылучылі як асобны прадмет дасьледаваньня. Важным этапам у яе асэнсаваньні зрабіўся сыстэмны аналіз. Этнічная самасьвядомасьць пачала разглядацца як сыстэма канкрэтных элемэнтаў.
Радок 33:
Этнічная самасьвядомасьць суіснуе зь іншымі формамі групавой самасьвядомасьці. Назіраецца цесная ўзаемасувязь паміж этнічнай самасьвядомасьцю і тэрытарыяльна-дзяржаўнай, рэлігійнай, клясавай і інш. Гісторыя дае шмат прыкладаў, калі дзяржаўныя межы фармавалі ня толькі тэрытарыяльнае, але і культурнае, моўнае адзінства, замацаванае ў сьвядомасьці. Дзяржаўнае адзінства стварае ўмовы для этнічнай кансалідацыі. Прыкладам можа служыць насельніцтва Беларусі, якое на пачатак XX ст. не вызначалася адзінай этнічнай самасьвядомасьцю. Набыцьцё дзяржаўнасьці станоўча паўплывала на працэс станаўленьня адзінай беларускай этнічнай самасьвядомасьці. Асабліва ўражвае працэс распаўсюджаньня беларускай самасьвядомасьці ў [[БССР|Беларускай ССР]] у першыя дзесяцігодзьдзі яе існаваньня ў параўнаньні з сытуацыяй, якая склалася ў сфэры этнічнай самасьвядомасьці ў насельніцтва Заходняй Беларусі [[1920-я|20]]—[[1930-я|30-х гг.]] Заходнія беларусы ня мелі магчымасьці разьвіваць уласную культуру на дзяржаўным узроўні, а іх самасьвядомасьць адлюстроўвалася праз назву «[[Тутэйшыя (выраз)|тутэйшыя]]».
 
Значная сувязь існуе і паміж этнічнай і рэлігійнай самасьвядомасьцю. Прыклад актыўнага ўздзеяньняўзьдзеяньня рэлігіі на ход этнічнага разьвіцьця дае гісторыя праваслаўя і каталіцтва на тэрыторыі [[Беларусь|Беларусі]]. За часамі [[Расейская імпэрыя|Расейскай імпэрыі]] пэўны час беларусам навязвалася канфэсійнае этнавызначэньне накшталт «праваслаўны — [[расейцы|расеец]]», «католік — [[палякі|паляк]]». Дадзеныя этнаканфэсійныя стэрэатыпы адмоўна паўплывалі на фармаваньне беларускага этнасу.
 
Этнічная самасьвядомасьць адлюстроўвае ўсе асноўныя рысы этнасу. Яна ўяўляе складаную ў структурным пляне зьяву. Этнічную самасьвядомасьць можна вызначыць як сыстэму ўяўленьняў этнічнага суб’екта (этнас, этнафор) пра свае характэрныя асаблівасьці, якія вылучаюць яго сярод іншых аналягічных утварэньняў.
Радок 47:
У сыстэме этнічнай самасьвядомасьці цэнтральнае месца займае этнічная самаідэнтыфікацыя (усьведамленьне прыналежнасьці да пэўнага этнасу). Усе іншыя кампанэнты, якія фіксуюць рысы дадзенай супольнасьці і ўсебакова яе характарызуюць, выконваюць функцыі этнічных толькі пры наяўнасьці супрацьпастаўленьня «мы — яны» («свае — чужыя»).
 
Этнічная самасьвядомасьць можа быць уласьціва і асобе, і супольнасьці. Этнічная самасьвядомасьць асобы — гэта від індывідуальнай самасьвядомасьці, у якой сканцэнтраваныя ўяўленьні асобы пра сваю этнічную спэцыфіку. Гэты від самасьвядомасьці значна больш набліжаны да рэальнай сыстэмы прыкметаў у параўнаньні з этнічнай самасьвядомасьцю супольнасьці. Менавіта на ўзроўні індывіда пачынаецца усьведамленьнеўсьведамленьне новых зьяваў у жыцьці этнасу, якія пазьней могуць перайсьці ў этнічную самасьвядомасьць супольнасьці. Апошняя ўяўляе больш высокі ўзровень абагульненьня і адлюстроўвае толькі найбольш значныя рысы этнасу. Этнічная самасьвядомасьць супольнасьці — гэта від грамадзкай самасьвядомасьці, якая ўласьціва этнічнай супольнасьці.
 
Грамадзкая самасьвядомасьць мае ўзроўні — звычайны і тэарэтычны, грамадзкай псыхалёгіі і ідэалёгіі. Этнічная самасьвядомасьць таксама можа аналізавацца з гледзішча дадзеных узроўняў, паколькі сама яна ўяўляе слой грамадзкай сьвядомасьці.
Радок 53:
Звычайная этнічная самасьвядомасьць фармуецца стыхійна, у працэсе штодзённай практыкі жыцьцядзейнасьці этнасу. Яна ахоплівае досьвед чальцоў этнасу, замацаваны ў традыцыях і звычаях. Тэарэтычная этнічная самасьвядомасьць зьвязаная з навуковым пазнаньнем. Яна адлюстроўвае сутнасьць этнічных зяяваў і міжэтнічных дачыненьняў. Абодва ўзроўні цесна зьвязаныя паміж сабой.
 
Калі разглядаць этнічную самасьвядомасьць ня толькі як адлюстраваньне асаблівасьцяў этнічнага аб'ектааб’екта ў выглядзе пэўных ведаў, а ўлічваць яе эмацыянальна-ацэначны характар, то ўяўляецца магчымым вылучаць узроўні этнічнай псыхалёгіі і ідэалёгіі. Этнічная псыхалёгія ахоплівае асаблівасьці псыхічнага складу этнасу, псыхалёгію міжэтнічных адносінаў, стэрэатыпы мысьленьня і адлюстроўвае эмацыянальны бок усіх кампанэнтаў этнічнай самасьвядомасьці. Этнічная псыхалёгія цесна зьвязаная са звычайнай этнічнай самасьвядомасьцю. Этнічная ідэалёгія ўяўляе сыстэму ідэяў і поглядаў, якія выказваюць галоўныя інтарэсы этнічнай супольнасьці. Этнічная ідэалёгія суадносіцца з тэарэтычнай этнічнай самасьвядомасьцю.
 
== ГлядзіГлядзіце таксама ==
* [[Нацыянальная самасьвядомасьць]]