Райт (браты): розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д Removing Link GA template (handled by wikidata)
Радок 7:
Ўілбер Райт нарадзіўся [[16 красавіка]] [[1867]] каля [[Ньюкасл (Індыяна)|Ньюкасла]] ў [[Штат Індыяна|Індыяне]]. Орвіл Райт нарадзіўся [[19 жніўня]] [[1871]] у [[Дэйтан (Агаё)|Дэйтане]], [[Агаё]]. Іх бацька быў біскупам, таму сям’і прыходзілася часта мяняць месца жыхарства, пакуль у [[1884]] г. яны не пасяліліся ў Дэйтане.
 
Навучаньне ў школе ніколі не было для братоў надта важным, а вышэйшай адукацыі яны так і не атрымалі. У школе пачалі рабіць паветраных зьмеяў, якіх прадавалі. У [[1892]] г.<ref>http://www.wdl.org/en/item/11373/</ref> адчынілі краму па продажы [[ровар]]аў, затым рамонтную майстэрню, а ў [[1895]] г. запусьцілі ўласную вытворчасьць ровараў. У [[1900]] г. пачалі экспэрымэнтаваць з сваім першым плянэрам у [[Кіці-Хоўк]], а ў [[1901]] выпрабавалі другі плянэр. У 1902 г. пачалі ствараць першы маторны аэраплян, рухавік для якога сабралі самі (маса — 77 кг, хуткасьць кручэньня вала — 1200 аб/хв, магутнасьць 12 к.с.).
 
[[17 сьнежня]] [[1903]] зьдзейсьнілі першы ў гісторыі пілятаваны палёт на маторным аэрапляне «[[Флаер-1]]». Далечыня першага палёту (пілётам быў Орвіл Райт) была роўная 37 мэтраў. Апарат прабыў у паветры 12 сэкундаў. У той жа дзень ужо Ўілбер Райт пратрымаўся ў паветры 59 сэкундаў і пераадолеў 260 мэтраў.<ref name="WDL">{{Спасылка |url = http://www.wdl.org/en/item/11372/ |title = Telegram from Orville Wright in Kitty Hawk, North Carolina, to His Father Announcing Four Successful Flights, 1903 December 17 |website = [[World Digital Library]] |date = 1903-12-17 |accessdate = 2013-07-22 }}</ref>
 
У наступныя два гады браты працягвалі ўдасканальваць канструкцыю аэрапляну і зьдзейснілізьдзейсьнілі больш за 200 палётаў. [[22 траўня]] [[1906]] г. атрымалі [[патэнт]] на сваю вынаходку. А ў [[1909]] г. заснавалі кампанію «Райт», якая вырабляла самалёты і навучала пілётаў.
 
Ўілбер Райт памёр ад брушнога тыфу [[30 траўня]] [[1912]] г. у Дэйтане. Орвіл Райт памёр [[30 студзеня]] [[1948]] г. у Дэйтане. Пасьля ягонае сьмерці першы маторны аэрапланаэраплян «Флаер-1» паступіў у якасьці экспанату ў [[Смітсанаўскі інстытут]] у [[Вашынгтон (горад)|Вашынгтоне]].
[[Файл:Wrightflyer.jpg|міні|300пкс|Першы палёт ([[17 сьнежня]] [[1903]])]]