Лядавіка Сфорца: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Новая старонка: Людовіко Сфорца - Герцаг Мілана (італ. Ludovico Sforza, празваны Ludovico il Moro “Маўр”, 27 ліпеня 1452 ...
 
Няма апісаньня зьменаў
Радок 1:
[[Image:LudovicoSforza dePredis.jpg|thumbnail|right|партрэт Людовіко Сфорца паводле [[Джованні Амброджджо де Прэдіс]].]]
 
Людовіко Сфорца - [[Герцаг Мілана]] (італ. Ludovico Sforza, празваны Ludovico il Moro “Маўр”, [[27 ліпеня]] [[1452]] - [[27 траўня]] [[1508]]). Паходзіў з міланскай дынастыі [[Сфорцаў]] у [[Італіі]]. Ён быў другім сынам [[Франчэска Сфорца]], і быў услаўлёны за патранаж [[Леанарда да Вінчы]] ды іншых выбітных мастакоў. Кажуць, што ён быў празваны ''Маўрам'' за цёмны колер яго скуры. Некаторыя навукоўцы лічаць, што імя ''Маўр'' з'явілася з герба, які ён ужываў.
 
== Біяграфія ==
 
Людовік Сфорца нарадзіўся ў [[Віджэвана]] ў цяперашняй [[Лямбардыі]] (Vigevano, Lombardia).
 
Людовіко ажаніўся на малодшай дачцэ Эколь І д'Эстэ, Беатрыс д'Эстэ ў студзені 1491 года ў падвойным шлюбе, які звязаў сем'і Сфорца ды Эстэ. Людовіко Сфорца ажаніўся на Беатрыс д'Эстэ ў той час, калі брат Беатрыс, Альфонсо д'Эстэ, узяў шлюб з сястрой Джана Галеаццо Сфорца. Шлюбныя ўрачыстасці былі арганізаваныя Леанардам да Вінчы.
 
[[Image:Ambrogio Da Predis and Leonardo - Portrait of a Beatrice d-Este 1490.jpg|thumbnail|left|партрэт Беатрыс д'Эстэ паводле [[Джованні Амброджджо де Прэдіс]] і [[Леанарда да Вінчы]].]]
 
Сястра Беатрыс і Альфонса, [[Ізабэлла д'Эстэ]] ([[1474]] - [[1539]]) выйшла замыж за [[Франчэска ІІ Ганзага]], [[маркіза Мантуі]].
 
Людовіко меў шмат пазашлюбных рамантычных сувязяў. [[Чэчылія Галлерані]] была улюбёней каханкай Людовіко. Яна нарадзіла ад ядо дзіцяці, сына, у год яго шлюба на Беатрыс д'Эстэ. Існуе думка, што яна стала натурай для напісання карціны Леанарда да Вінчы "Жанчына з гарнастаем". Гарнастай быў геральдычнай жывёлай Людовіко Маўра.
 
Па забойстве старэйшага брата Людовіко, [[Галеаццо]], ў [[1476]] годзе, карона перайшла яго сямігадоваму пляменніку [[Джан Галеаццо Сфорца]]. Людовіко захапіў кантроль над урадам Мілана ў часе непаўналецця Джан Галеаццо нягледзячы на спробы недапусціць яго да ўлады. Калі Джан Галеаццо памёр ў [[1494]] годзе, Людовіко нарэшце атрымаў герцагскую карону ад нобіляў Мілана ў 22-гі дзень [[кастрычніка]].
 
У той жа самы год ён адначасова падбіў французаў, на чале з каралём [[Карлам VІІІ]], і імпэратара [[Святой Рымскай Імпэрыі]] [[Максыміліяна І]] ўмяшацца ў італьянскую палітыку, спадзяючыся на тое, што ён дасць сабе рады маніпуляваць абодвума і дастаць усе выгоды самаму, такім чынам распачаўшы [[Італьянскія войны]]. Пляны не спраўдзіліся, і знаходзячы сябе ў небяспечным становішчы, ён далучыўся да лігі, якая супрацьстаяла [[Карлу VІІІ]], выдаўшы сваю пляменніцу, [[Бланку]], за [[Максыміліяна І]] і атрымаўшы імпэратарскую інвэстытуру на герцагства.
 
Пасля першапачатковай перамогі над французамі ў [[бітве пры Форнава]] ў [[1495]] (вырабіўшы зброю з 70 тоннаў бронзы, якая мела быць ужыта на [[статую паводле да Вінчы]]) Людовіко быў выгнаны з Мілана новым каралём Францыі, [[Людовікам ХІІ]] у [[1499]]. У [[1500]], [[Людовік ХІІ]] ўзяў у аблогу горад [[Новара]], якая была новай базай Людовіко. Абодвы бойскі мелі швайцарскіх наймітаў ў сваіх шэрагах. Швайцарцы не хацелі ваяваць супраць адно аднаго і вырашылі пакінуць Новару. Людовіко быў выданы французам у красавіку 1500 і памёр у палоне, у замку Лёш. Пазней швайцарцы пакаралі смерцю жаўнера Ганса Турманна з [[Уры]], які, як яны сцвяржалі, выдаў Людовіко за грошы.
 
З цягам часу швайцарцы узнавілі сына Людовіко, [[Максыміліяна Сфорца]], на герцагскім пасадзе. Яго іншы сын, [[Франчэска ІІ]], так сама стаў міланскім герцагам на непрацяглы час. Джованні [[Паоло]], яшчэ адзін сын Людовіко, быў паспяховым [[кондот'ерро]] і першым ў сямейным дрэве маркізаў [[Караваджо]].