Мікалай Кузьміч: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
W (гутаркі | унёсак)
д →‎Жыцьцяпіс: +Зьвязнасьць
Няма апісаньня зьменаў
Радок 22:
 
== Жыцьцяпіс ==
Нарадзіўся Мікалай Кузьміч у заходнепалескай вёсцы [[Патрыкі]] [[Кобрынскі раён|Кобрынскага раёну]] [[Берасьцейская вобласьць|Берасьцейскай вобласьці]] у беднай сялянскай сям’і<ref>[http://www.brl.by/resursy/pechatnye-izdaniya-biblioteki/573m-kalay-pyatrov-mikalajch-pyatrovichkuzm-kyzmichch-chalavek-stagoddzya Мікалай Пятровіч Кузьміч: Чалавек стагоддзя. Біябібліяграфічны паказальнік / УК «Абласная бібліятэка імя М. Горкага»; складальнікі: Т. С. Філіпава, В. А. Гарбачэўская. — Брэст: Паліграфіка, 2011. С. 5.]</ref>). Ягоны дзед Нічыпар быў вядомым на ўсю ваколіцу кавалём, які да таго ж імкнуўся ўпрыгожваць свае вырабы. Як сьцьвярджае Мікола Кузьміч, «хутчэй за ўсё, менавіта ад дзеда ў мяне прага да прыгожага і да працы з мэталем у прыватнасьці»<ref name="haloǔka">Сяргей Галоўка. Мікалай Кузьміч: «Я быў звычайным савецкім атэістам» / Беларуская думка, № 10, 2011. С. 78.</ref>.
 
На пачатку 1960-х, у 11-гадовым узросьце, па ініцыятыве бацькі, які шукаў лепшай долі, сям’я Міколы Кузьміча пераехала ў Растоўскую вобласьць, дзе яны жылі нейкі час у станіцы. Пасьля заканчэньня васьмігодкі Мікола Кузьміч пайшоў вучыцца ў прафтэхвучэльню. Там за год вывучыўся на трактарыста-машыніста 3-й клясы і затым папоўніў шэрагі калгасных мэханізатараў<ref name="haloǔka" />.