Беларуская грэка-каталіцкая царква: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д →‎Ярархія і падрыхтоўка кадраў: абнаўленьне зьвестак
д дапаўненьне
Радок 93:
 
Дадзеныя па колькасьці вернікаў недакладныя, ацэнкі вагаюцца ад 3 тыс.<ref>[http://www.3dway.org/node/378 Беларуская грэка-каталіцкая царква: сучасны стан, пэрспэктывы разьвіцьця]</ref> да 10 тыс. чалавек<ref name="nn.by"/>. Колькасьць актыўна практыкуючых католікаў бізантыйскага абраду, якія штонядзелю бываюць на літургіі, рэальна складае ў Беларусі каля 500 вернікаў. Значная частка вернікаў усходняга абраду (хрышчаных у праваслаўі), якія прынялі каталіцтва, празь недахоп грэка-каталіцкіх сьвятыняў і душпастыраў, альбо празь нежаданьне, практыкуе ў лацінскім абрадзе (паводле некаторых ацэнак — да 30 тыс.).
 
Сярод вядомых сьвецкіх вернікаў БГКЦ варта ўзгадаць імёны гісторыкаў [[Анатоль Грыцкевіч|Анатоля]] і [[Валянцін Грыцкевіч|Валянціна]] Грыцкевічаў, [[Анатоль Сідарэвіч|Анатоля Сідарэвіча]], [[Вацлаў Пануцэвіч|Вацлава Пануцэвіча]], гісторыка і археоляга [[Міхась Чарняўскі|Міхася Чарняўскага]], пісьменьнікаў і паэтаў [[Рыгор Барадулін|Рыгора Барадуліна]], [[Уладзімер Арлоў|Уладзімера Арлова]], [[Васіль Быкаў|Васіля Быкава]], [[Натальля Арсеньнева|Натальлі Арсеньневай]], [[Міхал Дубянецкі|Міхала Дубянецкага]], [[Галіна Дубянецкая|Галіны Дубянецкай]], [[Павал Ляхновіч|Паўла Ляхновіча]], журналіста і пісьменьніка Сяргея Абламейкі, філёзафа і тэоляга [[Ірына Дубянецкая|Ірыны Дубянецкай]], фізыка і мастацтвазнаўцы [[Юры Хадыка|Юрыя Хадыкі]], мастакоў [[Яўген Шатохін|Яўгена Шатохіна]] і [[Уладзімер Базан|Ўладзімера Базана]] і многіх іншых.
 
== Ярархія і падрыхтоўка кадраў ==