Ісьляндзкае імя: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
крыніца — https://en.wikipedia.org/wiki/Icelandic_name?oldid=728402631
Радок 20:
 
Магчымыя імёны адразу і ад бацькі, і ад маці: так, цяперашні мэр Рэйк’явіку [[Дагур Бэргторусан Эгертсан]] — «сын Бэргторы і Эгерта». Поўнае імя ўжо згаданай вышэй дзяўчынкі, якая адсудзіла права карыстацца ўласным «мужчынскім» імем — Блэр Б’яркадотыр Рунарсдотыр («дачка Б’ёрк і Рунара»).
 
== Побытавыя звароты ==
Ісьляндцы называюць адзін аднаго па імі. Напрыклад, да прэм’ер-міністра [[Сыгірдур Інгі Ёўгансан|Сыгірдура Інгі Ёўгансана]] варта зьвяртацца не «спадар Ёўгансан», а «Сыгірдур Інгі» ці проста «Сыгірдур», радзей поўным імем.
 
У размове, дзе прысутнічаюць два чалавекі з аднолькавымі імёнамі (напрыклад, Ёўн Стэфансан і Ёўн Дорляксан), няма патрэбы карыстацца канчаткам «-сон» у імені па бацьку. Да першага ў такім разе зьвяртаюцца «Ёўн Стэфанс», да другога — «Ёўн Дорлякс»; тут імя па бацьку ператвараецца ў «мянушку». Калі ж чалавек мае другое імя (а ў цяперашняй культуры для чалавека на ймя Ёўн гэта стала паўсядзённай справай), тады выкарыстоўваюць яго.
 
Сьпявачка [[Б’ёрк]], імя якой успрымаецца як ейнае сцэнічнае, насамрэч ёсьць ейным імем (поўнае імя — Б’ёрк Ґудмундсдотыр), і менавіта так называцьмуць яе ісьляндцы ці то ў фармальнай, ці то ў нефармальнай размове.
 
У разнайстайных сьпісах асобаў (напрыклад, у тэлефонным даведніку) запісы прыведзеныя ў альфабэтным парадку імёнаў; каб адрозьніваць розных людзей, дадаюцца апісаньні прафэсіяў.
 
== Крыніцы і заўвагі ==