Ісьляндзкае імя: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
крыніца — https://en.wikipedia.org/wiki/Icelandic_name?oldid=728402631
 
Фінляндыя ёсьць Паўн.Эўр., але не Сканд.
Радок 1:
[[Файл:Icelandic Patronyms.svg|значак|350пкс|Прыклад фармаваньня ісьляндзкага імя па бацьку на прыкладзе невялікага сямейнага дрэва]]
'''Ісьляндзкія імёны''' адрозьніваюцца ад большасьці сучасных [[Заходні сьвет|заходніх]] сыстэмаў [[прозьвішча]]ў утварэньнем па [[Патронім|імю бацькі]] (часам па [[Матронім|маці]]): яны характарызуюць толькі бацьку (маці) дзіцяці, а ня ўсю гісторыю радзіны. У адрозьненьне ад іншых [[Скандынавія|скандынаўскіх краінаў]], [[Ісьляндыя]] захавала традыцыйную сыстэму імёнаў, якая раней была характэрнай для ўсіх скандынаўскіх народаў, апрача [[Фінляндыя|Фінляндыі]]{{Заўвага|Хоць нядаўна аналягічная сыстэма зрабілася даступнай у асобных краінах Скандынавіі. З 1982 року ў Швэцыі<ref>{{Спасылка|загаловак=Surnames with the suffix -son or -dotter|url=http://www.prv.se/en/Personal-names/Changing-personal-name/Changing-surname/Surnames-with-the-suffix--son-or--dotter|выдавец=Swedish Patent and Registration Office|дата доступу=25 кастрычніка 2013}}</ref>, з 1992 на Фарэрах, з 2002 у Нарвэгіі і з 2005 — у Даніі пры жаданьні магчымае выкарыстаньне імя па бацьку замест (альбо дадаткова) прозьвішча.}}.
 
Такім чынам, ісьляндзкая сыстэма грунтуецца на імёнах па бацьку, хоць некаторыя асобы маюць прозьвішчы і могуць карыстацца абодвума спосабамі. Звычайна гэта ісьляндзкія грамадзяне іншых дзяржаваў, найчасьцей Даніі. Зь людзей, якія маюць ісьляндзкія прозьвішчы, можна пералічыць колішняга прэм’ер-міністра [[Гейр Хордэ|Гейра Хордэ]], [[футбаліст]]а [[Эйдур Гуд’ёнсэн|Эйдура Смары Гуд’ёнсэна]], актора [[Магнус Скевінг|Магнуса Скевінга]], кінарэжысэра [[Балтасар Кармакур|Балтасара Кармакура Сампэра]], акторку [[Аніта Брыем|Аніту Брыем]] і дэпутатку [[Элін Хірст]]. Да 1925 року можна было легальна абраць новае прозьвішча; гэтым скарыстаўся ісьляндзкі [[Нобэлеўская прэмія|нобэлеўскі ляўрэат]] — пісьменьнік [[Гальдаўр Лякснэс]], а яшчэ адзін пісьменьнік [[Эйнар Х’ёрлейфсан Кваран|Эйнар Х’ёрлейфсан]] і ягоныя браты абралі прозьвішча «Кваран». З 1925 прозьвішча атрымаць нельга, не пацьвердзіўшы сваё жаданьне гісторыяй роду<ref>{{Спасылка|загаловак=Personal Names Act|url=http://eng.innanrikisraduneyti.is/laws-and-regulations/english/personal-names|выдавец=Ministry of the Interior|дата доступу=25 кастрычніка 2013}}</ref>.
Радок 17:
 
== Варыянты з матронімам ==
Пераважная большасьць ісьляндзкіх імёнаў па бацьках утвораныя ад імені бацькі, аднак існуюць выпадкі ўтварэньні ад матчынага імя. У такіх выпадках прынцып пабудовы такі ж самы: Оляфур, Брындысін сын, атрымае поўнае імя Оляфур Брындысарсан. Зь вядомых прыкладаў такіх асобаў — футбаліст [[ХейдарГейдар ХельгусанГельгусан]] («ХельгінГельгін сын»), пісьменьніца [[Гудрун Эва Мінэрвудотыр]] («Мінэрвіна дачка»), сярэднявечны паэт [[Эйліфр Гадрунарсан]] («Гадрунін сын»).
 
Магчымыя імёны адразу і ад бацькі, і ад маці: так, цяперашні мэр Рэйк’явіку [[Дагур Бэргторусан Эгертсан]] — «сын Бэргторы і Эгерта». Поўнае імя ўжо згаданай вышэй дзяўчынкі, якая адсудзіла права карыстацца ўласным «мужчынскі» імём — Блэр Б’яркадотыр Рунарсдотыр («дачка Б’ёрк і Рунара»).