Андрэй Волян: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
выпраўленьне спасылак
Радок 9:
Скончыўшы навучаньне, Андрэй Волян пасяліўся ў [[ВКЛ|Літве]]. Ад Мікалая Радзівіла «Рудога» атрымаў маёнтак [[Біюцішкі]], а ад [[Жыгімонт II Аўгуст|Жыгімонта Аўгуста]] — вёскі Чарэшчанета і Гербенета, таксама да сьмерці дзяржавіў староствы Рудомін і [[Немеж]]. У [[1569]] року атрымаў літоўскі [[індыгенат]].
 
Па заключэньні [[Люблінская унія|Люблінскай уніі]] шматразова быў абіраны паслом на [[ВальныСойм соймРэчы Паспалітай|сойм Рэчы Паспалітай]] ад Ашмянскага павету. За часам [[Стэфан Баторы|Стэфана Баторыя]] стаў «ганаровым» [[Каралеўскі сакратар|каралеўскім сакратаром]], часта быў пасярэднікам паміж каралём і шляхецкімі соймікамі, выконваў важныя дыпляматычныя місіі ў [[Інфлянты]], [[Аўстрыя|Аўстрыю]], [[Маскоўская дзяржава|Маскоўскую дзяржаву]]. У 1595 быў у Маскве ў якасьці пасла разам зь [[Леў Сапега|Львом Сапегам]].
 
Ад прыбыцьця на Літву зьвязаўся з тамтэйшым кальвінскім [[збор]]ам. З часам стаў лідэрам віленскіх эвангелікаў і «архміністрам» тамашняй грамады, «папам літоўскіх кальвіністаў». Удзельнічаў у некалькіх сынодах літоўскіх кальвіністаў (м. інш. у [[1570]], [[1585]], [[1599]]), падчас якіх пераконваў у неабходнасьці аб’яднаньня [[Кальвінізм|эвангелікаў]] зь [[Лютэранства|лютэранамі]] альбо [[Праваслаўе|праваслаўнымі]]. У [[1590]] [[сынод]] надаў яму функцыю [[Цэнзура|цэнзара]] кальвінісцкіх кніг.
 
Быў знаёмы з асноўнымі прадстаўнікамі [[Рэфармацыя ў Вялікім Княстве Літоўскім|літоўскай Рэфармацыі]]: [[Ян Глябовіч (сын Яна)|Янам Глябовічам]], [[Сымон Турноўскі|Сымонам Турноўскім]], [[Ян Абрамовіч|Янам Абрамовічам]], [[Ян Ласіцкі|Янам Ласіцкім]], Станіславам Судроўскім, [[Андрэй Дудыч|Андрэем Дудычам]], Андрэем Храстоўскім.
 
Быў жанаты тройчы: зь Нямстуўнай гербу «Порай», Аборскай гербу «Абданк» і Жыжэмскай. Меў трох сыноў і некалькі дачок.