Бацікі Заднія: розьніца паміж вэрсіямі

вёска ў гміне Сямятычы Сямятыцкага павету Падляскага ваяводзтва Польшчы
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Створана старонка са зьместам '{{Населены пункт/Польшча |Назва = Бацікі Заднія |Статус...'
(Розьніцы няма)

Вэрсія ад 10:53, 13 ліпеня 2016

Ба́цікі За́днія (па-польску: Baciki Dalsze, па-падляску: Báciki Zádni[2]) — вёска ў Сямяціцкім павеце Падляскага ваяводзтва Польшчы. Знаходзіцца ў гміне Сямяцічы.

Бацікі Заднія
польск. Baciki Dalsze
Першыя згадкі: 1469
Былая назва: Баціковічы, Панасова
Мясцовая назва: Baciki Zadni
Краіна: Польшча
Ваяводзтва: Падляскае
Павет: Сямяціцкі
Гміна: Сямяцічы
Насельніцтва: 151 чал. (2011)[1]
Часавы пас: UTC+1
летні час: UTC+2
Тэлефонны код: (+48) 85
Паштовы індэкс: 17-300
Нумарны знак: BSI
Геаграфічныя каардынаты: 52°28′0″ пн. ш. 22°55′0″ у. д. / 52.46667° пн. ш. 22.91667° у. д. / 52.46667; 22.91667Каардынаты: 52°28′0″ пн. ш. 22°55′0″ у. д. / 52.46667° пн. ш. 22.91667° у. д. / 52.46667; 22.91667
Бацікі Заднія на мапе Польшчы
Бацікі Заднія
Бацікі Заднія
Бацікі Заднія

Насельніцтва

Жыхары вёскі ў большасьці этнічныя беларусы, якія карыстаюцца падляскім дыялектам (маладое пакаленьне ўжо палянізавалася), праваслаўныя (прыход Уваскрасеньня Гасподняга ў Сямяцічах). Каталіцкая частка насельніцтва (парафія сьв. Андрэя Баболі ў Сямяцічах[3]) па этнічных ідэнтыфікацыях — польская.

Гісторыя

Гісторыя Бацікаў Задніх цесна зьвязаная з фальварчнай сядзібай у Баціках Сярэдніх. У дакумантах 1580 г. вёска ўзгадвалася як Панасова[4]. У міжваенны пэрыяд Бацікі Заднія прыналежалі да гміны Сямяцічы Бельскага павету Беластоцкага ваяводзтва. Паводле польскага перапісу насельніцтва 1921 г. пражывала тут 191 жыхароў (152 праваслаўных, 38 каталікоў ды адзін пратэстант; 132 беларусаў, 58 палякаў ды адзін немец)[5].

Зноскі

  1. ^ Wieś Baciki Średnie - informacje podstawowe (пол.) Polska w liczbach Праверана 13 ліпеня 2016 г.
  2. ^ Michał Kondratiuk, Nazwy miejscowe południowo-wschodniej Białostocczyzny, Wrocław, Warszawa, Kraków, Gdańsk: Zakład Narodowy im. Ossolińskich, Wydawnictwo Polskiej Akademii Nauk, s. 22
  3. ^ SIEMIATYCZE – Parafia świętego Andrzeja Boboli (пол.). Diecezja drohiczyńska. Праверана 13 ліпеня 2016 г.
  4. ^ Ewa Bończak-Kucharczyk, Józef Maroszek Baciki Średnie (пол.) Historyczne kompozycje ogrodowe i parkowe wschodniej Polski Праверана 13 ліпеня 2016 г.
  5. ^ Skorowidz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej : opracowany na podstawie wyników pierwszego powszechnego spisu ludności z dn. 30 września 1921 r. i innych źródeł urzędowych. T. 5. Województwo białostockie, с. 27 (пол.) Праверана 13 ліпеня 2016 г.

Вонкавыя спасылкі