Бацікі Пярэднія: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Створана старонка са зьместам '{{Населены пункт/Польшча |Назва = Бацікі Пярэднія |Статус...'
(Розьніцы няма)

Вэрсія ад 10:47, 13 ліпеня 2016

Ба́цікі Пярэ́днія (па-польску: Baciki Bliższe, па-падляску: Báciki Perédni[2]) — вёска ў Сямяціцкім павеце Падляскага ваяводзтва Польшчы. Знаходзіцца ў гміне Сямяцічы.

Бацікі Пярэднія
польск. Baciki Bliższe
Бацікі Пярэднія
Першыя згадкі: 1469
Былая назва: Баціковічы, Ільяшова
Мясцовая назва: Baciki Peredni
Краіна: Польшча
Ваяводзтва: Падляскае
Павет: Сямяціцкі
Гміна: Сямяцічы
Насельніцтва: 285 чал. (2011)[1]
Часавы пас: UTC+1
летні час: UTC+2
Тэлефонны код: (+48) 85
Паштовы індэкс: 17-300
Нумарны знак: BSI
Геаграфічныя каардынаты: 52°27′0″ пн. ш. 22°55′0″ у. д. / 52.45° пн. ш. 22.91667° у. д. / 52.45; 22.91667Каардынаты: 52°27′0″ пн. ш. 22°55′0″ у. д. / 52.45° пн. ш. 22.91667° у. д. / 52.45; 22.91667
Бацікі Пярэднія на мапе Польшчы
Бацікі Пярэднія
Бацікі Пярэднія
Бацікі Пярэднія
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы

Побач зь вёскай праходзіць ваяводзкая дарога 693.

Насельніцтва

Жыхары вёскі ў большасьці этнічныя беларусы, якія карыстаюцца падляскім дыялектам (маладое пакаленьне ўжо палянізавалася), праваслаўныя (прыход Уваскрасеньня Гасподняга ў Сямяцічах). Каталіцкая частка насельніцтва (парафія сьв. Андрэя Баболі ў Сямяцічах[3]) па этнічных ідэнтыфікацыях — польская.

Гісторыя

Гісторыя Бацікаў Пярэдніх цесна зьвязаная з фальварчнай сядзібай у Баціках Сярэдніх. У дакумантах 1580 г. вёска ўзгадвалася як Ільяшова[4]. У міжваенны пэрыяд Бацікі Пярэднія прыналежалі да гміны Сямяцічы Бельскага павету Беластоцкага ваяводзтва. Паводле польскага перапісу насельніцтва 1921 г. пражывала тут 193 жыхароў (172 праваслаўных, 21 каталікоў; 153 беларусаў, 40 палякаў)[5].

Зноскі

  1. ^ Wieś Baciki Średnie - informacje podstawowe (пол.) Polska w liczbach Праверана 13 ліпеня 2016 г.
  2. ^ Michał Kondratiuk, Nazwy miejscowe południowo-wschodniej Białostocczyzny, Wrocław, Warszawa, Kraków, Gdańsk: Zakład Narodowy im. Ossolińskich, Wydawnictwo Polskiej Akademii Nauk, s. 22
  3. ^ SIEMIATYCZE – Parafia świętego Andrzeja Boboli (пол.). Diecezja drohiczyńska. Праверана 13 ліпеня 2016 г.
  4. ^ Ewa Bończak-Kucharczyk, Józef Maroszek Baciki Średnie (пол.) Historyczne kompozycje ogrodowe i parkowe wschodniej Polski Праверана 13 ліпеня 2016 г.
  5. ^ Skorowidz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej : opracowany na podstawie wyników pierwszego powszechnego spisu ludności z dn. 30 września 1921 r. i innych źródeł urzędowych. T. 5. Województwo białostockie, с. 27 (пол.) Праверана 13 ліпеня 2016 г.

Вонкавыя спасылкі