Царква Покрыва Багародзіцы (Магілёў): розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 46:
|Commons =
}}
'''Царква Покрыва Багародзіцы''' — помнік архітэктуры [[XVII стагодзьдзе|XVII ст.]] у [[Магілёў|Магілёве]]. Знаходзіцца на гістарычным Пакроўскім пасадзе (Школішчы). У [[1948]] годзе [[Сьпіс помнікаў гісторыі і архітэктуры Беларусі, зруйнаваных уладамі СССР|савецкія ўлады зруйнавалі царкву]], да нашага часу захаваліся фрагмэнты падмуркаў. Твор архітэктуры [[магілёўскае барока|магілёўскага барока]].
 
== Гісторыя ==
Царкву збудавалі ў канцы XVII ст. у традыцыях [[Магілёўская школа дойлідзтва|Магілёўскай школы дойлідзтва]], у [[1863]]—[[1866]]1863—1866 гадох яе перабудавалі ў стылі [[клясыцызм|клясыцызму]]у.
 
Пацярпела ў часы [[Другая сусьветная вайна|Другай сусьветнай вайны]]. У [[1948]] годзе [[Сьпіс помнікаў гісторыі і архітэктуры Беларусі, зруйнаваных уладамі СССР|царкву зруйнавалі савецкія ўлады]].
 
У [[2016]] годзе [[Беларускае добраахвотнае таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры]] распрацавала навукова абгрунтаваны праект аднаўленьня Пакроўскай царквы ў яе аўтэнтычным архітэктурным абліччы<ref>[http://www.svaboda.org/content/ci-adrodziac-pravaslaunyja-mahiliouskaje-baroka/27510583.html Ці адродзяць праваслаўныя магілёўскае барока?], [[Радыё Свабода]]</ref>. Таксама існуе праект аднаўленьня царквы ў выглядзе па перабудове [[1863]]—[[1866]] гадоў, вынікам якой стала зьнішчэньне арыгінальных рысаў магілёўскага барока<ref>[http://www.belaruspartisan.org/blogs/astapovicz/17898/ Ці адродзіцца традыцыя магілёўскага барока?], [[Белорусский партизан]]</ref>.
 
== Архітэктура ==
Помнік архітэктуры [[магілёўскае барока|магілёўскага барока]]. [[Прастакутнік|Прастакутны]] ў пляне будынак мае крыжова-купальную кампазыцыю. Ува ўсходняй частцы ён завяршаўся трыма паўцыліндрычнымі [[апсыда]]мі, у заходняй — [[прытвор]]ам і дзьвюма [[рызьніца]]мі з бакоў асноўнага аб'ёмуаб’ёму. Над [[сяродкрыжжа]]м узвышаўся 8-гранны сьветлавы [[барабан (архітэктура)|барабан]] з [[Баня (купал)|купалам-банькай]]. Тарцы асноўнага аб'ёмуаб’ёму і крылы [[трансэпт]]аў завяршаліся [[трыкутнік|трыкутнымі]] [[франтон]]амі з паўцыркульнымі нішамі ў цэнтры. Куты аб'ёмаўаб’ёмаў і сьцены рызьніцаў падзяляліся [[пілястра]]мі, аконныя праёмы мелі паўцыркульную форму. Пэрымэтар будынку ўпрыгожваў тонкапрафіляваны [[карніз]]. У інтэр'ерыінтэр’еры чатыры масіўныя слупы пры дапамозе ветразяў падтрымлівалі барабан [[купал]]а<ref>Чарняўская Т. Магілёўская Пакроўская царква // {{Літаратура/Архітэктура Беларусі: Энцыкляпэдычны даведнік|к}}</ref>.
 
Асобна ад царквы стаяла 2-ярусная званіца, падмуркі якой захаваліся да нашага часу. У склад комплексу таксама ўваходзіла мураваная брама з агароджай.