Клімковічы: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Створана старонка са зьместам '{{Населены пункт/Польшча |Назва = Клімковічы |Статус...'
 
(Розьніцы няма)

Цяперашняя вэрсія на 09:20, 5 ліпеня 2016

Клімко́вічы (па-польску: Klimkowicze, па-падляску: Klimkóvičy[1]) — вёска ў Сямяціцкім павеце Падляскага ваяводзтва Польшчы. Знаходзіцца ў гміне Мілейчыцы. Разам з Касьцюковічамі і Ханькамі складае адміністрацыйна адну вёску.

Клімковічы
польск. Kościukowicze
Першыя згадкі: пач. 16 ст.
Мясцовая назва: Klimkovičy
Краіна: Польшча
Ваяводзтва: Падляскае
Павет: Сямяціцкі
Гміна: Мілейчыцы
Насельніцтва: 32 чал.
Часавы пас: UTC+1
летні час: UTC+2
Тэлефонны код: (+48) 85
Паштовы індэкс: 17-332
Нумарны знак: BSI
Геаграфічныя каардынаты: 52°36′0″ пн. ш. 23°3′0″ у. д. / 52.6° пн. ш. 23.05° у. д. / 52.6; 23.05Каардынаты: 52°36′0″ пн. ш. 23°3′0″ у. д. / 52.6° пн. ш. 23.05° у. д. / 52.6; 23.05
Клімковічы на мапе Польшчы
Клімковічы
Клімковічы
Клімковічы

Насельніцтва рэдагаваць

Жыхары вёскі ў большасьці этнічныя беларусы, якія карыстаюцца падляскім дыялектам, праваслаўныя (прыход сьб. Барбары ў Мілейшыцах). Па набліжанасьці мясцовай гаворкі да ўкраінскай мовы ў меншай часткі жыхароў украінская нацыянальная ідэнтыфікацыя. Каталіцкая частка насельніцтва (парафія Сьвятога Біскупа і Мучаніка Станіслава ў Мілейчыцах[2]) па этнічных ідэнтыфікацыях — польская.

Гісторыя рэдагаваць

На пачатку 16 ст. існаваў тут вадзяны млын, якім кіраваў млынар Клімковіч[1]. У міжваенны пэрыяд Клімковічы прыналежалі да гміны Мілейчыцы Бельскага павету Беластоцкага ваяводзтва. Паводле польскага перапісу насельніцтва 1921 г. пражывала тут 47 жыхароў (41 праваслаўных і 6 юдаістаў, усе пагалоўна запісаныя беларусамі)[3].

Зноскі рэдагаваць

  1. ^ а б Michał Kondratiuk, Nazwy miejscowe południowo-wschodniej Białostocczyzny, Wrocław, Warszawa, Kraków, Gdańsk: Zakład Narodowy im. Ossolińskich, Wydawnictwo Polskiej Akademii Nauk, s. 87
  2. ^ MILEJCZYCE – Parafia świętego Stanisława Biskupa i Męczennika (пол.). Diecezja drohiczyńska. Праверана 5 ліпеня 2016 г.
  3. ^ Skorowidz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej : opracowany na podstawie wyników pierwszego powszechnego spisu ludności z dn. 30 września 1921 r. i innych źródeł urzędowych. T. 5. Województwo białostockie, с. 22 (пол.) Праверана 5 ліпеня 2016 г.