Альфрэд Розэнбэрг: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д афармленьне, артаграфія
афармленьне
Радок 1:
[[Файл:Bundesarchiv Bild 183-1985-0723-500, Alfred Rosenberg.jpg|значак|Альфрэд Розенберг]]
'''Альфрэд Розэнбэрґ''' ({{мова-de|Alfred Rosenberg}}; [[12 студзеня]] [[1893]], [[Талін|Рэвэль]], [[Расейская імпэрыя]] — [[16 кастрычніка]] [[1946]], [[Нюрнбэрг]], [[Нямеччына]]) — дзяржаўны й палітычны дзяяч Нямеччыны, вайсковы злачынца, галоўны ідэоляг [[Нацыянал-сацыялістычная нямецкая работніцкая партыя|Нацыянал-Сацыялістычнаесацыялістычнае Нямецкаенямецкае Работніцкаеработніцкае Партыіпартыі]] (NSDAP), райхсміністаррайхсьміністар па справах усходніх земляў ад [[1941]].
 
== Жыцьцё ў Расейскай імпэрыі ==
Зь сям’і прыбалтыйскіх немцаў: бацька — купец з [[Латвія|ЛатвыЛатвіі]], маці — ураджэнка [[Эстонія|Эстоніі]]. Дзяцінства правёў у Эстоніі. У [[1910]] паступіў у Вышэйшую тэхнічную школу ў [[Рыга|Рызе]], адкуль у [[1915]] разам са школай быў эвакуяваны ў [[Масква|Маскву]], дзе ў [[1917]] атрымаў дыплём архітэктара (дыплёмная праца — праект крэматору). У кастрычніку [[1917]] падтрымліваў [[бальшавікі|бальшавікоў]], але пасьля перайшоў на скрайнія антыбальшавіцкія пазыцыі. У [[1918]] уцёк у акупаваную немцамі Прыбалтыку, дзе спрабаваў уступіць у антыбальшавіцкі вайсковы Дабраахвотніцкі корпус.
 
== Дзейнасьць у NSDAP ==
У [[1918]] пераехаў у [[Мюнхэн]], дзе ўступіў у акультна-нацыяналістычную суполку «[[Туле]]», што сталася адной з крыніцаў Нямецкае Работніцкаеработніцкае Партыіпартыі (DAP, надалей — NSDAP), у якую ўступіў у студзені [[1919]] раней за [[Адольф Гітлер|Адольфа Гітлера]]. У тым самым годзе пачаў працаваць у партыйнай газэце «[[Völkischer Beobachter]]» («Народны аглядальнік»), рэдактарам якое стаў у [[1923]]. У [[1923]]—[[1924]] узначальваў партыю ў сувязі з арыштамі кіраўніцтва пасьля няўдалага «[[Піўны путч|Піўнога путчу]]». У [[1929]] заснаваў Вайсковую Лігу за Нямецкую Культуру, а пазьней і Інстытут па вывучэньні нямецкага пытаньня. У [[1930]] абіраецца ў [[Райхстаг (Ваймарская рэспубліка)|Райхстаг]]. У [[1933]] прызначаны кіраўніком упраўленьня вонкавай палітыкай NSDAP.
 
Розэнбэрґ лічыцца аўтарам ключавых паняцьцяў нацысцкае ідэалёгіі, як то «[[расавая тэорыя]]», «[[жыцьцёвая прастора]]» (''Lebensraum''), «[[канчатковае вырашэньне жыдоўскага пытаньня]]», адмовы ад [[Вэрсальска-Вашынгтонская сыстэма|Вэрсальскае дамовы]], змаганьня з «[[дэгенэратыўнае мастацтва|дэгенэратыўным мастацтвам]]» і крытыкай [[хрысьціянства]]. У 1920—1930-х пачаў выдаваць кнігі [[антысэмітызм|антысэміцкага]] зьместу ([[1920]] — «Сьлед жыдоў у зьмене сьвету» й «Нізкая мараль у Талмудзе», 1922 — брашура «Прырода, асноўныя мэты й прынцыпы NSDAP», 1930 — «Міт ХХ стагодзьдзя»), што сталіся падмуркам нацыскае ідэалёгіі. Паводле ягонае расавае тэорыі на самым нізе антрапалягічнае лесьвіцы месьціліся [[мурыны]] й [[сэміты]], на версе — «[[арыйцы]]» ([[скандынавы]], [[фіны]], [[галяндцы]], [[брытанцы]] й [[флямандцы]] на чале зь [[немцы|немцамі]]). У адрозьненьне ад іншага кіраўніцтва Райху не лічыў [[славяне|славянаў]] ніжэйшай расай, а лічыў, што пры спрыяльных умовах яны маглі б быць інтэграваныя ў арыйскую расу й нямецкую культуру. У той самы час [[японцы|японцам]], як нямецкім хаўрусьнікам, быў нададзены тытул «ганаровых арыйцаў».
 
== Другая сусьветная вайна ==
[[Файл:D318029 k.jpg|значак|З 1942 офіс міністра па справах акупаваных усходніх тэрыторыйтэрыторыяў АльфрэдАльфрэда РозенбергРозэнбэрга]]
[[Файл:Dead_alfredrosenberg.jpg|міні|200пкс|Альфрэд Розэнбэрг пасьля павешаньня]]
[[17 ліпеня]] [[1941]] ачоліў [[Райхміністэрства для акупаваных раёнаў Усходу]] (''Reichministerium für die Besetzten Ostgebiete ці Ostministerium''). Розэнбэрґ прапанаваў стварыць на захопленых землях [[СССР]] 4 Райхскамісарыяты: [[Райхскамісарыят Остлянд|Остлянд]] (Ostland), [[Райхскамісарыят Украіна|Украіна]] (Ukraine), [[Райхскамісарыят Каўказ|Каўказ]] (Kaukasus) і [[Райхскамісарыят Масква|Масква]] (Moskau), аднак былі створаныя толькі першыя два. Палітычнай мэтай акупацыі лічыў максымальнае паслабленьне [[Расея|Расеі]], шляхам разьяднаньня ейных земляў і перадачы іх новым адміністратыўным утварэньням — [[Беларусь|Беларусі]], [[Дон]]у, [[Украіна|Украіне]]. Выступаў за стварэньне вакол Расеі санітарнага кардону з буфэрных дзяржаваў — Беларусі, Украіны, Цэнтральнае Азыі, якія б залежылі ад [[Райх]]у, ды адначасова валодалі пэўным самакіраваньнем. Выступаў за роспускі калгасаў і надзяленьне зямлёй сялянаў, спрыяў росту нацыянальнае сьвядомасьці акупаваных народаў з мэтай мабілізацыі іх на змаганьне з Расеяй. Скардзіўся асабіста Гітлеру й [[генрыхГенрых Гімлер|Гімлеру]] на генацыд славянскага насельніцтва, якое таксама адносіў да арыйцаў.
 
На сканчэньні вайны быў арыштаваны аліянтамі. На [[Нюрнбэрскі працэс|Нюрнбэрскім працэсе]] [[1 кастрычніка]] [[1946]] за злачынствы супраць чалавецтва, удзел у распачатку вайны быў асуджаны на сьмерць праз павешаньне.