Сьвяты Рох: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
выпраўленьне спасылак
Няма апісаньня зьменаў
Радок 25:
}}
'''Сьвяты́ Рох''', '''Рох з Манпэлье́''' ({{Мова-la|Rochus}}, {{Мова-fr|Roch}}, {{Мова-it|Rocco}}); [[1345]]—[[1350]], [[Манпэлье]], [[Францыя]] — [[15 жніўня|15]]—[[16 жніўня]] [[1376]], [[1378]] ці [[1379]], Манпэлье або [[Вагера]], [[Італія]]; традыцыйна ўсталяваныя гады жыцьця — каля [[1295]] да [[1327]]) — [[Каталіцтва|каталіцкі]] сьвяты, абаронца ад [[Чума|чумы]]. Дзень памяці адзначаецца [[16 жніўня]].
[[file:San Rocco Venezia (Interno) - “Tomba con pala d’altare” di San Rocco.jpg|thumb|]]
 
== Жыцьцяпіс ==
Паводле паданьня, сьвяты Рох нарадзіўся ў [[Манпэлье]] каля [[1295 год]]у ў сям’і мэра. Яшчэ пры нараджэньні ён быў адзначаны асаблівым знакам на грудзях у форме чырвонага крыжа. У 19-20-цігадовым узросьце юнак страціў абодвух бацькоў, пасьля чаго раздаў усю маёмасьць убогім і накіраваўся ў [[Рым]] у [[Пілігрымка|пілігрымку]]. Дасягнуўшы Італіі, Рох заўважыў, што ў краіне лютуе эпідэмія [[Чума|чумы]], пасьля чаго пачаў вандраваць па краіне, даглядаючы хворых і ацаляючы іх [[малітва]]й і крыжам. Паведамлялася пра зьдзейсьненыя ім лекаваньні ў [[Аквапэндэнтэ]], [[Чазена|Чазене]], [[Рыміні]], [[Навара (Італія)|Навары]], [[Рым]]е, [[Мантуя|Мантуі]], [[Мадэна|Мадэне]] і [[Парма|Парме]]. Вяртаючыся на радзіму, Рох сам заразіўся чумой у [[П’ячэнца|П’ячэнцы]], быў выгнаны зь места і накіраваўся паміраць у закінутую лясную халупку. Паводле паданьня, сабака шляхціча па імю Готхард прынесла яму хлеб, каб Рох не памёр ад голаду. Неўзабаве сьвяты ацаліўся ад чумы, а Готхард стаў ягоным памочнікам.