Галубоўшчына (Польшча): розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Створана старонка са зьместам '{{Іншыя значэньні|Галубоўшчына (неадназначнасьць)}} {{Населены пункт/Польшч...'
(Розьніцы няма)

Вэрсія ад 19:23, 29 чэрвеня 2016

Галубо́ўшчына (па-польску: Gołubowszczyzna, па-падляску: Hołubóvščyna[1]) — вёска ў Сямяціцкім павеце Падляскага ваяводзтва Польшчы. Знаходзіцца ў гміне Мілейчыцы.

Галубоўшчына
польск. Gołubowszczyzna
Галубоўшчына
Мясцовая назва: Hołubovščyna
Краіна: Польшча
Ваяводзтва: Падляскае
Павет: Сямяціцкі
Гміна: Мілейчыцы
Насельніцтва: 14 чал.
Часавы пас: UTC+1
летні час: UTC+2
Тэлефонны код: (+48) 85
Паштовы індэкс: 17-332
Нумарны знак: BSI
Геаграфічныя каардынаты: 52°29′38″ пн. ш. 23°0′38″ у. д. / 52.49389° пн. ш. 23.01056° у. д. / 52.49389; 23.01056Каардынаты: 52°29′38″ пн. ш. 23°0′38″ у. д. / 52.49389° пн. ш. 23.01056° у. д. / 52.49389; 23.01056
Галубоўшчына на мапе Польшчы
Галубоўшчына
Галубоўшчына
Галубоўшчына
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
Крыж у вёсцы.

Насельніцтва

Жыхары вёскі ў большасьці этнічныя беларусы, якія карыстаюцца падляскім дыялектам, праваслаўныя (прыход Нараджэньня Божай Маці ў Рагачах[2]). Па набліжанасьці мясцовай гаворкі да ўкраінскай мовы ў меншай часткі жыхароў украінская нацыянальная ідэнтыфікацыя. Каталіцкая частка насельніцтва (парафія Сьвятога Біскупа і Мучаніка Станіслава ў Мілейчыцах[3]) па этнічных ідэнтыфікацыях — польская.

Гісторыя

У міжваенны пэрыяд Галубоўшчына прыналежала да гміны Мілейчыцы Бельскага павету Беластоцкага ваяводзтва. Паводле польскага перапісу насельніцтва 1921 г. пражывала тут 27 жыхароў (26 праваслаўных і 1 каталік, 23 беларусы і 4 палякі)[4].

Зноскі

  1. ^ Michał Kondratiuk, Nazwy miejscowe południowo-wschodniej Białostocczyzny, Wrocław, Warszawa, Kraków, Gdańsk: Zakład Narodowy im. Ossolińskich, Wydawnictwo Polskiej Akademii Nauk, s. 61
  2. ^ Kalendarz Prawosławny 2015, Warszawa: Wydanie Warszawskiej Metropolii Prawosławnej, 2014, s. 153
  3. ^ MILEJCZYCE – Parafia świętego Stanisława Biskupa i Męczennika (пол.). Diecezja drohiczyńska. Праверана 29 чэрвеня 2016 г.
  4. ^ Skorowidz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej : opracowany na podstawie wyników pierwszego powszechnego spisu ludności z dn. 30 września 1921 r. i innych źródeł urzędowych. T. 5. Województwo białostockie, с. 22 (пол.) Праверана 29 чэрвеня 2016 г.