Івянец: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д →‎Найноўшы час: артаграфія
Радок 70:
 
=== Найноўшы час ===
[[25 сакавіка]] [[1918]] згодна з [[Трэцяя Ўстаўная грамата|Трэцяй ЎстаўнойУстаўной граматай]] Івянец абвяшчаўся часткай [[Беларуская Народная Рэспубліка|Беларускай Народнай Рэспублікі]]. [[1 студзеня]] [[1919]] у адпаведнасьці з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі ён увайшоў у склад [[БССР|Беларускай ССР]]. У жніўні [[1919]] Івянец занялі польскія войскі. Згодна з [[Рыская мірная дамова 1921 году|Рыскай мірнай дамовай]] ([[1921]]) мястэчка апынулася ў складзе міжваеннай [[Польская Рэспубліка (1918—1939)|Польскай Рэспублікі]], дзе ў [[1923]] стала цэнтрам гміны Валожынскага павету [[Наваградзкае ваяводзтва (1919—1939)|Наваградзкага ваяводзтва]]. У гэты час Івянец знаходзіўся за 16 км ад граніцы з БССР. Рэчка Волма, што цякла празь паселішча, брала свой пачатак па-за гэтай граніцай. Івянец месьціўся на пагорках у атачэньні лясоў і складаўся зь некалькіх вуліцаў, найбольшымі зь якім былі: вул. Пілсудзкага (гістарычная Койданаўская), на ёй месьціліся пошта, гродзкі суд і тры школьныя будынкі, вул. Т. Касьцюшкі (гістарычная Ракаўская) з адміністрацыяй гміны, будынкам агульнаадукацыйнай школы, шпіталем і касьцёлам Сьвятога Аляксея, вул. 3 Мая (гістарычная Віленская), на ёй знаходзіліся найбольш значныя жылыя будынкі, два гатэлі, паліцэйскі пастарунак, аптэка, касьцёл Сьвятога Міхала. У [[1934]] распачалася электрыфікацыя паселішча. Прыватныя асобы заснавалі электрычную станцыю. Яна месьцілася над рэчкай, у будынках даўняга двару Салагубаў. Праца машыны электрычнай станцыі выкарыстоўвалася на мясцовай лесапільні. У [[1936]] у Івянцы збудавалі новую школу на вуліцы Закляштарнай, большасьць вуліцаў забрукавалі, а некаторыя асьвятлілі. На [[1938]] у мястэчку было 574 будынкі (зь іх 10 мураваных), працавалі шматлікія цагельні, кінатэтар «Jutrzenka» ({{мова-be|Зорка}}) у Доме жаўнера, вайсковы аэрапорт пры кашарах.
 
У [[1939]] Івянец увайшоў у [[БССР]], дзе стаў цэнтрам раёну [[Баранавіцкая вобласьць|Баранавіцкай вобласьці]] (з [[1962]] у Валожынскім раёне). [[12 кастрычніка]] [[1940]] паселішча атрымала афіцыйны статут [[Пасёлак гарадзкога тыпу|пасёлку гарадзкога тыпу]]. У гэты час тут было 523 двары. У [[Другая сусьветная вайна|Другую сусьветную вайну]] з [[25 чэрвеня]] [[1941]] да [[6 ліпеня]] [[1944]] мястэчка знаходзілася пад нямецкай акупацыяй.