Сагі: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
дНяма апісаньня зьменаў
Радок 11:
* '''«Легендарныя сагі»''' альбо '''«сагі пра старажытныя часы»''' (''Fornaldarsögur'') — сагі, якія злучаюць зерне гістарычнай ісьціны з фантастычнымі апавяданьнямі пра герояў і багоў скандынаўскага пантэону. Зьяўляюцца найменш верагоднымі ў якасьці гістарычных крыніцаў. Найбольш вядомаю з гэткіх саг лічыцца «[[Сага аб Вэльсунгах]]».
* '''«Каралеўскія сагі»''' (''Konungasögur'') — сагі, у якіх апісваецца гісторыя [[Нарвэгія|Нарвэгіі]], бо ў Ісьляндыі не было манархічнае ўлады. Да гэткае катэгорыі адносяцца як асобныя сагі аб нарвэскіх каралях, такія як, напрыклад, «[[Сага аб Хаконе Хаканарсане]]» ці «[[Сага аб Оляве Тругвасоне]]», так і зводныя творы, характэрным і найбольш вядомым узорам якіх зьяўляецца «[[Хэймскрынгл]]» (''«Кола зямное»'')<ref>[http://feb-web.ru/feb/ivl/vl2/vl2-4762.htm Мелетинский. Исландские саги. — 1984]</ref> [[Сноры Стурлюсан]]а. Таксама існуе ісьляндзкая сана аб каралях Даніі — «[[Сага аб Кнютлінгах]]». Ствараліся ў XII—[[13 стагодзьдзе|XIII стст.]], гістарычна найбольш верагодныя.
* '''«Сагі аб ісьляндцах»''' альбо '''«радавыя сагі»''' (''Íslendinga sögur'') — сагі, у якіх распавядаецца аб жыцьці ісьляндцаў, іх гісторыі, узаемаадносінах іх радоў у так званы «век саг» — у пэрыяд з X па XI стст.стагодзьдзі (930—1030 гг.). Да гэтага тыпу адносяцца самыя вядомыя сагі, такія як «[[Сага аб Эґіле]]» (''Egils saga Skallagrímssonar''), «[[Сага аб Ньяле]]» (''Njáls saga'') — вяршыні ісьляндзкага этасу, адзін зь першых і найбуйнейшых пісьмовых помнікаў паўночнаэўрапейскае літаратуры (таксама «Сага аб Названых братах» (''Fóstbrœðra saga''), «Сага аб Бойцы ў Пустэчы» (''Heiðarvíga saga''), «Сага аб людзях з Ласосевай даліны» (''Laxdæla saga''), «[[Сага аб Ґісьле]]» (''Gísla saga Súrssonar''), «Сага аб Ґунляўґу Зьмяіным Языку» (''Gunnlaugs saga ormstungu''), «Сага аб грэнляндцах» (''Grœnlendinga saga''), «Жыцьцё Сноры Ґодзі» (''Ævi Snorra goða'') і іншыя). Запісаныя не раней за 13 стагодзьдзе.
* '''«Сагі аб біскупах»''' — сагі, якія выкладаюць гісторыю [[каталіцтва|каталіцкае]] царквы ў Ісьляндыі. Дадзеныя сагі зьмяшчаюць вялікую колькасьць дакладнага гістарычнага матэрыялу аб дзеях ісьляндзкіх біскупаў.
* '''«Хлусьлівыя сагі»''' (''lygisögur'') — сагі зь яўнымі казачнымі элемэнтамі ў сюжэце.