Лютэранства: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Yann (гутаркі | унёсак)
Радок 36:
 
== Лютэранства на Беларусі ==
У сучаснай Беларусі лютэранства прадстаўленае дзьвюма незалежнымі адна ад адное юрысдыкцыямі:[[Эвангельска-лютэранская царква ў Рэспубліцы Беларусь|Эвангельска-лютэранскаю царквою ў Рэспубліцы Беларусь]], якая зьяўляецца адгалінаваньнем шырэйшае структуры — Саюзу ЭЛЦ (раней вядомая як ЭЛЦ Расеі, Украіны, Казахстану ды Сярэдняе Азіі), і [[Самастойная Эвангельска-лютэранская царква ў Рэспубліцы Беларусь|Самастойнаю Эвангельска-лютэранскаю царквою ў Рэспубліцы Беларусь]] (СЭЛЦ РБ). Гістарычная лютэранская кірха ў Гародні знаходзіцца ў падпарадкаваньні першае структуры (ЭЛЦ РБ).
[[Файл:Lutheran church in Hrodna, Zaxodniaja, Bielarus.jpg|міні|Лютэранская царква ў [[Гародня|Гародні]]]]
 
Прычынаю аддзяленьня Самастойнае ЭЛЦ ў Рэспубліцы Беларусь стала адсутнасьць назвы краіны ў назьве найбуйнейшае лютэранскае юрысдыкцыі нямецкай традыцыі на постсавецкай прасторы: Эвангельска-Лютэранскае Царквы ў Расеі, Ўкраіне, Казахстане ды Сярэдняе Азіі (пазьней вядомай як ЭЛЦ ў Расеі ды іншых дзяржавах, ELKRAS, ЭЛКРАС). Фактычна, гэтая структура адбудоўвае Лютэранскую царкву нямецкай традыцыі ў Расейскай Імпэрыі, дзе парафіі на тэрыторыі сучаснае Беларусі падпарадкоўваліся непасрэдна Супэрынтэндэнту, то бок імпэратару, і не складалі асобнае царкоўнае акругі.
 
Адрозьненьнем паміж ЭЛЦ і СЭЛЦ у Рэспубліцы Беларусь зьяўляецца іхняе стаўленьне да жаночага сьвятарства (у ЭЛЦ кабеты могуць быць пастарамі, згодна з царкоўным правам СЭЛЦ гэта немагчыма). Каб пераадолець фактычную ізаляцыю, СЭЛЦ РБ падпісала ўмову (канкардат) с ЭЛЦ Летувы, згодна зь якою Біскуп ЭЛЦ Летувы з рэзыдэнцыяю ў Вільні зьяўляецца духоўным кіраўніком, зьверхнікам СЭЛЦ у Беларусі. На тэрыторыі Беларусі гэтую структуру ўзначальвае Прадстаяльнік.
 
Як і ў шматлікіх іншых лютэранскіх цэрквах нямецкае традыцыі, ў ЭЛЦ РБ адсутнічае г.зв. "гістарычны эпіскапат", то бок традыцыйнае апостальскае пераемства, а пасада біскупа зьяўляецца выбарнаю. Паколькі гэта ня так у ЭЛЦ Летувы (дзе біскупскі сан гістарычна пераемны й пажыцьцёвы), дактрына Самастойнае ЭЛЦ ў Беларусі адрозьніваецца таксама і ў гэтым пляне. [[Файл:Lutheran church in Hrodna, Zaxodniaja, Bielarus.jpg|міні|Лютэранская царква ў [[Гародня|Гародні]]]]
 
== Вонкавыя спасылкі ==