Тацяна Сівец: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма апісаньня зьменаў
Радок 24:
'''Тацяна Сівец''' (нар. [[23 чэрвеня]] [[1982]], [[Менск]]) — беларуская журналістка, [[паэт]]ка, перакладчыца.
 
== Біяграфія ==
Скончыла факультэт беларускай філялёгіі і культуры [[Беларускі дзяржаўны пэдагагічны ўнівэрсытэт імя Максіма Танка|БДПУ ім. М. Танка]] ([[2005]]), атрымаўшы спэцыяльнасьць настаўніка [[ангельская мова|ангельскай мовы]], [[беларуская мова|беларускай мовы]] і [[беларуская літаратура|літаратуры]]. Асьпірантка Інстытута літаратуры ім. Я. Купалы [[Нацыянальная акадэмія навук Беларусі|НАНБ]]. Супрацоўніца радыёстанцыі «Беларусь». Сябра [[Саюз пісьменьнікаў Беларусі|Саюзу пісьменьнікаў Беларусі]] (з 2003). Пачала пісаць вершы ў 1997 г., дэбютавала ў друку ў 1998 (газэта «Сям’я»).
 
З 2011 года — галоўны рэдактар рэспубліканскага моладзёвага часопіса «[[Маладосць]]». З 1 сьнежня 2011 года — галоўны рэдактар газэты «[[Літаратура і Мастацтва|Літаратура і мастацтва]]» (стала першай жанчынай на пасадзе кіраўніка выданьня .

З 14 верасьня 2015 года — першы намесьнік галоўнага рэдактара газэты «Медыцынскі веснік». З 15 чэрвеня 2016 года — галоўны рэдактар газеты «Медыцынскі веснік».
 
Перакладчыца на беларускую мову любоўнае паэзіі [[Элізабэт Барэт Браўнінг]].