Воўчын: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
дапаўненьне, выява, стыль
д стыль
Радок 41:
Упершыню Воўчын упамінаецца ў [[16 стагодзьдзе|XVI ст.]] як мястэчка [[Берасьцейскі павет|Берасьцейскага павету]], уладаньне [[Солтаны|Солтанаў]]. Першым вядомым гаспадаром Воўчынскага ключа быў [[Аляксандар Солтан]], па сьмерці якога ў [[1554]] мястэчка паводле спадчыны перайшло да ягонага сына [[Іван Солтан|Івана]]. У [[1586]] Яраслаў Солтан, імаверна, сын Івана, разам з жонкай Марыяй збудавалі тут царкву ў гонар Сьвятога Мікалая.
 
[[Файл:Voŭčyn. Воўчын (1761).jpg|міні|зьлева|180пкс|Фаервэрк у Воўчыне ўу гонар зашлюбін Адама Чартарыйскага і Ізабэлы з Флемінгаў, [[1761]]]]
 
У пачатку [[XVII стагодзьдзе|XVII ст.]] Воўчынскі ключ перайшоў да роду [[Гасеўскія|Гасеўскіх]]. Паводле фундацыі [[Аляксандар Гасеўскі|Аляксандра Гасеўскага]] ў мястэчку ў [[1639]] узьвялі першы драўляны касьцёл. А. Гасеўскі і ягоная жонка Ева з [[Пацы|Пацаў]] падзялілі маёнтак паміж сынамі наступным чынам: старэйшы сын, Крыштап атрымаў у спадчыну Стары Воўчын і фальварак Грымяча, а малодшы, [[Вінцэнт Корвін-Гасеўскі|Вінцэнт]] — Новы Воўчын. Неўзабаве ўсе фальваркі апынуліся зноў у адных руках.
 
[[Файл:Voŭčyn, Eleanora Čartaryjskaja. Воўчын, Элеанора Чартарыйская (XVIII).jpg|міні|245пкс|Элеанора Чартарыйская іна фоне палаца, [[XVIII стагодзьдзе|XVIII палацст.]]]]
 
У [[1708]] Тэрэза Гасеўская выйшла замуж за [[Казімер Сапега|Казімера Сапегу]] і тэстамэнтам запісала Воўчын разам з фальваркамі Шчытнікі, Грымяча, Люта і інш. на мужа. У [[1710]] К. Сапега прадаў Воўчын і Радванічы [[Якуб Генрык Флемінг|Якубу Генрыку Флемінгу]] і яго першай жонцы Францішцы Ізабэле з Сапегаў. 3 атрыманых сродкаў Казімер Сапега фундаваў узьвядзеньне ў Воўчыне палаца і адбудову зьнішчаных швэдамі фальваркаў, сядзібаў і гаспадарак для мясцовых сялянаў. Наступным гаспадаром Воўчынскіх маёнткаў быў князь [[Казімер Чартарыйскі]]. Ягоная дачка Канстанцыя выйшла замуж за [[Станіслаў Панятоўскі (сын Францішка)|Станіслава Панятоўскага]], які збудаваў тут палац і касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы ([[1733]]). Каля [[1738]] ад С. Панятоўскага маёнтак выкупіў [[Фрыдэрык Міхал Чартарыйскі]]. [[Чартарыйскія]] ўзьвялі пышны 36-пакаёвы палац, пры ім тэатар і аранжарэю. У [[1769]] годзе [[Барская канфэдэрацыя|барскія канфэдэраты]] забралі зь мястэчка 7 гарматаў і шмат амуніцыі<ref>Szpilewski G. Wołczyn // {{Літаратура/Геаграфічны слоўнік Каралеўства Польскага|8}} S. [http://dir.icm.edu.pl/pl/Slownik_geograficzny/Tom_XIII/867 867].</ref>.