Беніца: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
перанос тэксту, выява, стыль, дапаўненьне
Радок 65:
У выніку [[другі падзел Рэчы Паспалітай|другога падзелу Рэчы Паспалітай]] ([[1793]]) Беніца апынулася ў складзе [[Расейская імпэрыя|Расейскай імпэрыі]], дзе стала цэнтрам воласьці Ашмянскага павету. У [[Вайна 1812 году|Вайну 1812 году]] тут спыняўся [[Напалеон I Банапарт|Напалеон]] у часе ўцёкаў з Масквы. Залю ў палацы, дзе ён жыў, пераўтварылі ў мэмарыяльную. Апроч таго, у розныя часы ў мястэчку спыняліся [[Міхал Клеафас Агінскі|М. К. Агінскі]], [[Тамаш Зан|Т. Зан]], [[Ян Ходзька]], [[Станіслаў Манюшка|С. Манюшка]], [[Вінцэнт Дмахоўскі|В. Дмахоўскі]], [[Напалеон Орда|Н. Орда]], [[Апалінары Концкі|А. Концкі]], [[Габрыэля Пузына|Г. Пузына]], [[Уладзіслаў Сыракомля]], [[Уладзіслаў Дмахоўскі|У. Дмахоўскі]], [[Францішак Багушэвіч|Ф. Багушэвіч]].
 
У [[1813]] ад бязьдзетнага М. Коцела Беніца перайшла да ягонай пляменьніцы, якая была замужам за Казімерам Швыкоўскім. Па здушэньні [[Паўстаньне 1830—1831 гадоў|вызвольнага паўстаньня]] ([[1830]]—[[1831]]) расейскія ўлады зачынілі кляштар бэрнардынаў, а касьцёл у [[1854]] гвалтоўна перарабілі пад царкву. У [[18641886]] побач з касьцёлам збудавалі царкву-[[мураўёўкі|мураўёўку]] пад тытулам Покрыва Багародзіцы. У [[1886]] у мястэчку збудавалі яшчэ адну царкву.
 
У [[Першая сусьветная вайна|Першую сусьветную вайну]] Беніца знаходзілася ў прыфрантавой зоне. У верасьні [[1915]] мястэчка апынулася пад [[Вільгельм II|кайзэраўскай]] уладай.