Хэльсынкі: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
выпраўленьне памылкі
W (гутаркі | унёсак)
д +Зьвязнасьць
Радок 74:
'''Хэ́льсынкі''' ({{мова-fi|Helsinki}}, {{мова-sv|Helsingfors}}) — сталіца і самы буйны горад [[Фінляндыя|Фінляндыі]], адміністрацыйны цэнтар правінцыі [[Уусімаа]]. Места разьмешчана на беразе [[Фінскі заліў|Фінскага заліва]] [[Балтыйскае мора|Балтыйскага мора]]. Насельніцтва складае {{лік|614074}} жыхароў ([[2014]]), разам з гарадамі-спадарожнікамі [[Вантаа]], [[Эспаа]] і [[Каўніянэн]] утварае гарадзкую аглямэрацыю з насельніцтвам большым за мільён чалавек.
 
Хэльсынкі зьяўляюцца цэнтрам бізнэсу, адукацыі, культуры і навукі ў Фінляндыі. У Вялікім Хэльсынкі разьмешчаны 8 унівэрсытэтаў і 6 тэхналягічных паркаў. 70% замежных кампаніяў, якія працуюць у Фінляндыі, разьмешчаны ў сталічным рэгіёне. [[Міграцыя насельніцтва]] з правінцыі робіць Хэльсынкі адным з самых хуткарослых муніцыпальных раёнаў у [[Эўропа|Эўропе]].
 
Галоўным міжнародным авіяцыйным вузлом у Фінляндыі зьяўляецца [[Аэрапорт Хэльсынкі—Вантаа]], разьмешчаны ў 20 кілямэтрах ад цэнтра сталіцы. З аэрапорту ажыцьцяўляюцца прамыя пералёты па ўсім сьвеце.