Готлянд (востраў): розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
W (гутаркі | унёсак)
д →‎Гісторыя: +Зьвязнасьць
Радок 32:
 
== Гісторыя ==
Пісьмовай крыніцай для вывучэньня старажытнай гісторыі вострава служыць рукапіс [[Гуталяг]]у — зборнік [[звычаёвае права|звычаёвага права]] Готлянду, напісаны да сяр. 14 ст. Апошнія 8 аркушаў рукапісу, прысьвечаныя выключна апісаньню гістарычных падзей і звычаяў, былі выдзеленыя дасьледчыкамі ў асобную частку пад назвай «[[Сага пра гутаў]]» (''Gutasaga''). Сага пачынаецца з расповеду пра абжываньне Готлянду першым пасяленцам Чэльварам (Þjelvar) і ягонымі нашчадкамі. Аднаго з сыноў Чэльвара звалі Гуты, ад якога, відаць па ўсім, і пашла назва жыхароў вострава — [[гуты|гутаў]]. Аднак, нягледзячы на легендарны пачатак сагі, усё ж пераважная большасьць пададзенага матэрыялу выклікае ў навукоўцаў безумоўны давер. Так, у ёй ідзецца пра меркаванае [[перасяленьне]] жыхароў Готлянду з вострава на кантынэнт у 5-6 стагодзьдзях н.э., пра палітычны хаўрус з [[свэі|свэямі]], продкамі цяперашніх швэдаў, які быў заключаны да пачатку 7 стагодзьдзя, пра паганскія вераваньні й хрышчэньне вострава, гандлёвыя стасункі, адміністрацыйны лад і інш.
 
Згодна ж археалягічным дасьледваньням, людзі атабарыліся на высьпе больш за 7000 гадоў назад. Вялікая колькасьць розных знаходак са срэбра дае падставу сьцьвярджаць, што гандаль Готлянду з кантынэнтальнай Эўропай дасягнуў свайго росквіту ўжо ў часы існаваньня [[Рымская Імпэрыя|Рымскай імпэрыі]], а мо’ нават і раней. Сярод знаходак больш за ўсё дзівіць навукоўцаў надзвычай вялікая колькасьць арабскіх манэтаў, якія траплялі на востраў пераважна праз пасярэдніцтва рускіх купцоў.