Таронта: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д Removing Link FA template (handled by wikidata)
W (гутаркі | унёсак)
д →‎Гісторыя: +Зьвязнасьць
Радок 60:
Назва гораду паходзіць ад [[гуронская мова|гуронскага]] «''месца сустрэчы''». Праз тэрыторыю сучаснага гораду праходзіў індзейскі шлях паміж азёрамі [[Антарыё]] і [[Гурон (возера)|Гурон]]. Першым эўрапейцам, які пабываў на гэтым шляху ў [[1615]] годзе быў [[Эцьен Бруле]]. Пасьля ўсталяваньня францускіх калёніяў у Канадзе гэты шлях граў важную ролю ў гандлі [[футра]]м. Французы пабудавалі тут факторыю ([[1720]]—[[1730]]), а потым быў пабудаваны ''Форт Руіль'' ([[1750]]—[[1751]]). У [[1759]] годзе форт быў спалены самімі французамі, калі яны былі вымушаныя адступіць пад націскам брытанцаў ў вайне. Тое, што засталося ад форта, знаходзіцца ў музэі ў цэнтры Таронта (''Exhibition Grounds'').
 
Некалькі дзесяцігодзьдзяў пасьля заваяваньня брытанцамі Канады ў [[1760]] годзе тэрыторыя будучага Таронта была заселена індзейцамі і некалькімі эўрапейскімі гандлярамі. Толькі пасьля амэрыканскай рэвалюцыі сюды пачалі прыбываць ''лаялісты'' (амэрыканскія пасяленцы якія жадалі і далей падпарадкоўвацца брытанскай кароне). Іх масавае [[перасяленьне]] ў Канаду прывяло да стварэньня правінцыі [[Горная Канада]] ў [[1791]] годзе. Хутка пасьля гэтага губэрнатар правінцыі ''Джон Сымка'' загадаў перанесьці ў навакольле будучага Таронта сталіцу правінцыі. У [[1793]] годзе ён загадаў пабудаваць горад, які назваў ''Ёркам'', які павінен быў знаходзіцца недалёка ад прыроднай затокі на возеры Антарыё. Хутка сюды была перанесена сталіца правінцыі з горада Ньюарк (сёньня [[Ніягана-он-зэ-Лэйк]]). У [[1812]] годзе Ёрк налічваў 700 жыхароў.
 
Пад час амэрыкана-брытанскай вайны [[1813]] года горад два разы займаўся амэрыканскімі войскамі. Пасьля вайны вялікі наплыў брытанскіх эмігрантаў у Горную Канаду прывёў да выбуховага росту насельніцтва і яе сталіцы. У [[1834]] годзе горад, які ўжо налічваў 9 тыс. чалавек, атрымаў гарадзкія правы пад назвай Таронта. Першым мэрам горада стаў [[Ўільям Ліён Маккензі]]. У [[1827]] годзе распачаў сваю дзейнасьць Каралеўскі унівэрсытэт (''King’s College''), які ў [[1850]] годзе быў пераўтвораны ў [[Унівэрсытэт Таронта]].