Вэстготы: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
афармленьне, артаграфія
Радок 3:
 
== Уварваньне на Балканы ==
Упершыню эўрапейцы даведаліся пра вэстготаў, як пра асобны народ у [[268]] годзе, калі яны пачалі рабаваць [[балканы|балканскія]] правінцы Рымскай імпэрыі<ref name="Самарџић">Самарџић, Н. Историја Шпаније. Визиготска Хиспанија.Плато, Београд, 2005.</ref>. Вэстготы прайшлі правінцыі [[Панонія|Панонію]] й [[Ілірыя|Ілірыю]], нават пагражалі самой [[Італія|Італіі]]. Але ўлетку таго ж году вэстготы атрымалі паразу, каля сучаснай італьянска-славенскай мяжы, а затым яшчэ ў бітве пры [[Ніш]]ы, у верасьні [[268]] году. На працягу наступных трох гадоў, у сэрыі кампаніяў імпэратараў [[КлаўдыюсКляўдыюс II|КлаўдыюсаКляўдыюса II]] і [[Аўрэліян]]а, германцы былі вернутыя праз [[Дунай]], дзе яны пасяліліся ў [[Дакія|Дакіі]], якую Аўрэліян пакінуў у [[271]] годзе. У Дакіі вэстготы прынялі [[арыянства]], гэтая вера праіснавала ў гоцкім грамадзтве да [[589]] году, калі кароль [[Рэкарэд I]] перайшоў у [[каталіцызм]].
 
Вэстготы засталіся ў Дакіі да [[376]] году, калі адзін зь іхніх лідэраў [[Фрытыгерн]], зьвярнуўся да рымскага імпэратара [[Валент]]а з просьбай аб магчымасьці пасяліцца на паўднёвым беразе Дуная, у якасьці федэратаў. Вэстготы спадзяваліся знайсьці сховішча ад [[гуны|гунаў]], якія прыцісьнялі іх на захадзе, і знайшлі — рымскі імпэратар адказаў згодай. Аднак, імпэрскія афіцэры пачалі чыніць самаўпраўства й вэстготы паўсталі, спусташыўшы [[ФракіяТракія|ФракіюТракію]], на што Валент адказаў баявымі дзеяньнямі, з тым каб зьнішчыць вэстготаў, аднак, патрываў цяжкую [[бітва пад Адрыянапалем 378 году|паразу пад Адрыянапалем у 378 годзе]]<ref name="Самарџић" />. З таго моманту, вэстготы ўвесь час змагаліся супраць рымлянаў, складаючы зьняважлівыя для рымлянаў перамір'і. Бітва пад Адрыянапалем была найважнейшай у гэтай вайне. Імпэратар Валент быў дрэнна дасьведчаны аб памерах гоцкага войска й ўступіў у бітву, у якой сам быў забіты ў баю, а цэлае рымскае войска было зьнішчана. Такім чынам вэстготы дабіліся магчымасьці пасяліцца на тэрыторыі Рымскай імпэрыі.
 
Новы імпэратар [[Тэадосіюс I]], у [[381]] годзе, склаў мір з вэстгоцкім правадыром [[Атанарых]]ам, які працягваўся да сьмерці Тэадосіюса, да [[395]] году. Атанарых, аднак, памёр у тым жа годзе й ўлада перайшла да [[АларыхАлярых I|АларыхаАлярыха I]]. Тэадосіюсу успадкавалі ягоныя сыны — [[Аркадыюс|Аркадзя]], які кіраваў на ўсходзе, і [[Ганорыюс]] на захадзе. АларыхАлярых I быў здольным кіраўніком, у [[396]] годзе ён прадпрыняў спробы захапіць [[Атэны]], але напад праваліўся. Потым ён паспрабаваў увайсьці ў Італію, але зноўку паход патрываў няўдачу. У [[410]] годзе АларыхАлярых здолеў захапіць і разрабаваць [[Рым]]. Праз некалькі дзён вэстготы пакінулі горад і адправіліся на поўдзень, у [[Афрыка|Афрыку]], але АларыхАлярых I раптоўна памёр і паход быў адложаныадкладзены. Ягоны пераемнік [[АтаульфАтаўльф]], павёў свой народ у [[Галія|Галію]]. [[Гішпанія]] яшчэ ў [[409]] годзе адчула прыход [[свэвы|свэваў]], [[аланыаляны|аланаўалянаў]] і [[вандалы|вандалаў]]. У [[418]] годзе пад кіраўніцтвам [[Валія]], вэстготы склалі з рымлянамі пагадненьне, паводле якога атрымалі дазвол на жыхарства ў Галіі, [[Аквітанія|Аквітаніі]] і [[Нарбонская Галія|Нарбонскай Галіі]] пры ўмове, што вэстготы зьнішчаць іншыя варварскія народы на гэтых тэрыторыях. Тут вэстготы заснавалі царства са сваёй сталіцай ў [[Тулюза|Тулюзе]]<ref name="Самарџић" />. Зь цягам часу, з-за міжусобных войнаў паміж г.зв. варварскімі народамі, тэрыторыя каралеўства пашыралася.
 
== Тулюскае каралеўства ==