Друя: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 59:
Цягам [[14 стагодзьдзе|ХІV]]—[[15 стагодзьдзе|ХV]] стагодзьдзяў Друя была ўмацаваным пунктам Полацкай зямлі. «''Мещане друйские''» прыцягваліся да будовы замкавых умацаваньняў у Полацку. З гэтага ж часу на левым беразе Дзьвіны існаваў [[Друйскі замак]]. У [[1496]] мясьціна перайшла ў валоданьне князя Ц. Масальскага, які атрымаў ад [[Сьпіс вялікіх князёў літоўскіх|вялікага князя]] [[Аляксандар Ягелончык|Аляксандра]] прывілей на места, замак і друйскія воласьці<ref>[[Кастусь Шыдлоўскі|Шыдлоўскі К.]] Друя // {{Літаратура/ЭВКЛ|1к}} С. 603.</ref>.
 
[[Файл:CoatDruja, ofSapiežyn. ArmsДруя, ofСапежын Sapiežyn(XVIII).jpg|міні|зьлева|180пкс|Пячатка магістрату Сапежына]]
 
З [[16 стагодзьдзе|ХVІ ст.]] у Друі існавала мытная служба, да ліку асноўных заняткаў жыхароў места адносілася таксама сельская гаспадарка. У гэты ж час тут стварылі [[Друйскае Эвангельле]], адзін з шэдэўраў беларускай рукапіснай кнігі. [[22 сакавіка]] [[1506]] вялікі князь [[Аляксандар Ягелончык|Аляксандар]] надаў прывілей на Друйскае «''имение..., лежащее в Полоцкой земле''», а таксама вёскі [[Залесьсе]], [[Чурылавічы]] Г. Масальскай. Масальскія атрымалі права на вольны гандаль па Дзьвіне. У [[Літоўска-маскоўская вайна 1512—1522 гадоў|вайну Масковіі зь Вялікім Княствам Літоўскім (1512—1522)]] у [[1515]] захопнікі з усходу спалілі Друю<ref name="evkl">[[Кастусь Шыдлоўскі|Шыдлоўскі К.]] Друя // {{Літаратура/ЭВКЛ|1к}} С. 604.</ref>. Станам на [[1552]], паводле Полацкай рэвізіі, места знаходзілася ў валоданьні братоў Юрыя і Івана Масальскіх — Івану належала 56 [[дым (адзінка падаткаабкладаньня)|дымоў]] мяшчанаў і слугаў, 7 корчмаў, 26 дымоў «''к замку людей отчизных''» і 6 дымоў «''людей вольных''», Ю. Масальскі валодаў 48 дымамі мяшчанаў; замак знаходзіўся ў агульным карыстаньні. Згодна з адміністрацыйна-тэрытарыяльнай рэформай ([[1565]]—[[1566]]) Друя ўвайшла ў склад [[Браслаўскі павет|Браслаўскага павету]]. [[17 верасьня]] [[1579]] у месьце спыняўся [[Сьпіс каралёў польскіх|кароль]] і [[Сьпіс вялікіх князёў літоўскіх|вялікі князь]] [[Стэфан Баторы|С. Баторы]], які вяртаўся з войскам з-пад [[Пскоў|Пскова]]. У [[1600]] [[Канцлер вялікі літоўскі|канцлер вялікі]] [[Леў Сапега|Л. Сапега]] набыў маёнткі Друя, Чурылавічы, [[Дзедзін]], Залесьсе, а ў [[1611]] — частку места. Асноўная частка Друі заставалася за Масальскімі.