Друя: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 65:
[[8 жніўня]] [[1618]] Я. Сапега падпісаў прывілей на заснаваньне побач з Друяй новага места пад назвай ''Сапежын'' з разьлікам ператварыць яго на значны рамесны, гандлёвы і абарончы пункт. [[3 сакавіка]] [[1620]] [[кароль|сьпіс каралёў польскіх]] і [[Сьпіс вялікіх князёў літоўскіх|вялікі князь]] [[Жыгімонт Ваза]] надаў Сапежыну [[Магдэбурскае права]] і герб: ''«у блакітным полі віціна з разгорнутым ветразем на срэбнай вадзе»''<ref>[http://knihi.com/hierb/druja.html Друя] // {{Літаратура/Геральдыка беларускіх местаў|к}}</ref>. Мясцовае кіраваньне ажыцьцяўляў [[магістрат]] на чале з [[войт]]ам, пасаду якога зацьвярджалі аднак самі Сапегі. Паводле прывілея, справаводзтва ў магістраце мусіла весьціся на лацінскай або польскай мовах. Прывілей Я. Сапегі неаднойчы пацьвярджаўся вялікімі князямі ў [[17 стагодзьдзе|ХVІІ]]—[[18 стагодзьдзе|ХVІІІ]] стагодзьдзях. 3ь пераходам пад юрысдыкцыю Сапегаў усёй Друі Магдэбурскае права пашырылася на іншыя часткі места.
 
[[Файл:Druja, Sapiežynskaja. Друя, Сапежынская (XVIII).jpg|міні|[[Касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы і кляштар бэрнардынаў (Друя)|Кляштар бэрнардынаў у Друі]] паводле піктаграфічнай мапы [[XVIII стагодзьдзе|XVIII ст.]]]]
 
У [[Смаленская вайна|вайну Маскоўскай дзяржавы з Рэччу Паспалітай (1632—1634)]] у [[1632]] Друю зруйнаваналі войскі цара [[Масковія|маскоўскага]] [[Міхаіл Фёдаравіч|Міхаіла Фёдаравіча]]<ref name="evkl"/>. Станам на [[1643]], паводле інвэнтару, у месьце выразна вылучалася некалькі частак. Найбольш старажытныя, у вусьці Друйкі, налічвала 103 дымы. У Сапежыне мелася 108 дымоў, тут знаходзіліся рынак, ратуша і большасьць з сакральных збудаваньняў Друі. Побач разьмяшчалася прадмесьце з замкам. Існавала таксама задзьвінская частка Друі — Прыдруйск (цяпер у Латвіі). Агулам у месьце налічвалася 306 дымоў, каля 100 корчмаў, каля 2 тыс. жыхароў. Сярод рамесьнікаў былі рыбакі, ганчары, алейнікі, шаўцы, рымары, сядляр, каваль, [[кравец]], цясьляр і інш. У магістрацкіх актах [[18 стагодзьдзе|ХVІІІ ст.]] згадваюцца таксама шапнікі, сьніцары, ткачы, катляры, бляхары, мечнік, ліцейнік і іншыя.