Уладзімер Сьвятаславіч: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 5:
 
== Да прыходу да ўлады ==
Сын князя Сьвятаслава Ігаравіча ад нараджэнкі гораду Любеч па імі Малуша, ключніцы княгіні Вольгі. Існуе позьні, магчыма, легендарны, аповед аб тым, што Ўладзімер нарадзіўся ў вёсцы Будуціна пад ПсковамУладзімемам, куды цяжарную Малушу саслала ўгневаная Вольга<ref>[https://drive.google.com/file/d/0B48fWGjQRwmCMUZnMm9kWGlaVDA/view?pref=2&pli=1 Диба Ю. Батьківщина святого Володимира: Волинська земля у подіях X століття] (Міждисциплінарні нариси ранньої історії Руси-України). - Львів: Видавництво “Колір ПРО”, 2014. - 484 с.: іл. - (Серія “Невідома давня Україна”. - 1)</ref>. Па летапісах, ён быў трэцім па старшынстве (пасьля Яраполка Сьвятаславіча і Алега Сьвятаславіча), але высоўвалася таксама гіпотэза, што ён быў другім (старэйшы за Алега), бо атрымаў ад бацькі пры ягоным сыходзе на вайну зь Бізантыяй у 970 году прэстыжны Ноўгарад, у то час як Алег здавольваўся Дрэўлянскай зямлёй з цэнтрам у Оўручы.
 
Неўзабаве пасьля згубы Сьвятаслава ў пачатку 972 г. успыхнула міжусобная вайна паміж ягонымі трыма сынамі. Храналёгія летапісу тут умоўная, але вядома, што на пачатковых этапах канфлікту Алег загінуў у барацьбе з кіеўскім князем Яраполкам, а наўгародзкі князь Уладзімер узяў Полацак, які перайшоў на бок Кіева, і сілком узяў у жонкі дачку мясцовага кіраўніка [[Рагнеда|Рагнеду]], пасватаную за Яраполка; бацька Рагнеды, Рагвалод Полацкі, быў забіты. Нарэшце, Уладзімер пры дапамозе варагаў захапіў Кіеў і заняў пасад здрадліва забітага ў Радзіне пад Кіевам Яраполка. Паводле «Памяці і хвалы князю Ўладзімеру» Якава Мніха гэта здарылася 11 чэрвеня 978 г. Старажытнарускія летапісы даюць дату 980; з шэрагу храналягічных меркаваньняў падаецца больш верагодным, што дата 978 правільная, а дата 980 атрыманая пры другаснай расстаноўцы гадавой сеткі ў летапісы шляхам няправільнага пералічэньня.