Розьніца паміж вэрсіямі «Зянон Якуць»

1865 байтаў дададзена ,  5 гадоў таму
няма апісаньня зьменаў
 
Напрыканцы 1920-х гадоў, акрэсьліваючы месца і ролю З.Якуця ў беларускім хрысьціянскім руху 20 ст., адзін з яго лідэраў, [[Адам Станкевіч]], напісаў: «Калі ўспамінаць далей аб кс. З.Якуцю як аб беларусу, дык трэба сказаць, што быў ён ідэальным прыкладам сваім калегам ксяндзам, як незвычайна прыгожа зыходзяцца з сабой між беларускага народу духоўная пастырскасьць і беларускасьць. Кс. З.Якуць быў тыповы ксёндз-беларус. Ён глыбока разумеў важнасьць беларускага адраджэньня, цаніў яго і прыкладаў да роднай справы ўсе свае сілы».
 
== Успамін ==
На сьмерць калегі [[Казімер Сваяк]] напісаў верш:
:О, Браце мой у долі і нядолі!
:Паверыў я, што лёг ты ў магілу,
:Бо-ж сумна так стагнаў твой дух ад болі,
:Што твой народ згубіў айчыну мілу…
 
:Так верыў ты, што час свабодны прыйдзе,
:Дух божы ўвыш народ з працьмы падойме,
:Нячыстага аддасьць навек агідзе,
:Нас зорам дабраты адвечнае абойме –
 
:Любіў народ ты, Браце, сэрцам цэлым
:І зразумеў яго бяду духову;
:Вучыў яго, ад горачы збалелы,
:Каб уміраць і жыць заўсёды быў гатовы.
 
:Ты адышоў, згарэўшы як афяра,
:За наш народ, - за вечную ідэю
:Яго душы: пражыці не як мара
:На сьвеце бед, а мець надзею
 
:Здабыць той зьніч з грудзей самога Бога,
:Што шчасьце дасьць жывому чалавеку…
:Ах, цяжкая туды, Браток, дарога, -
:Хоць значана нам Божанькай спрадвеку.
 
:Агонь ты нёс і сьветачам быў зорным,
:Гарэў пламенна цэлаю істотай, -
:Прад Богам быў і кволы і пакорны,
:Людзям служыў з анельскаю ахвотай.
 
:О, будзь шчасьліў!.. бо ты жывеш – я веру,
:Хоць пад дзярном галоўка супачыла…
:І я сабе магілу ўжо адмеру,
:Ах, бо мяне знямога асіліла.
417

зьменаў