Зянон Якуць: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма апісаньня зьменаў
Радок 16:
Нарадзіўся 22.01.1894 у засьценку Скурцішкі Новааляксандраўскага павета [[Коўна|Ковенскай]] губ. Паходзіў з сялянскай сям’і: бацькі — Ян і Юзэфа (з дому Гасянцоў) Якуці. У 1909—1912 гг. вучыўся ў [[Відзы|Відзаўскай]] гарадзкой 4-класнай навучальні, дзе скончыў поўны курс навучаньня. Пасьпяхова здаў экзамэн на званьне аптэкарскага вучня ў сьнежні 1912 г. і атрымаў пасьведчаньне з Пецярбурскай навучальнай акругі. Вучыўся ў Віленскай духоўнай каталіцкай сэмінарыі. Прымаў удзел у дзейнасьці беларускага культурна-асьветнага гуртка студэнтаў-сэмінарыстаў. Пасьвячоны ў сьвятары ў 1919 г. З беларускім нацыянальна-рэлігійным рухам звязаны з часоў вучобы ў Вільні. У 1920—1924 гг. выконваў сьвятарскія абавязкі ў парафіі [[Шаркоўшчына]] Дзісенскага дэканата. Ад пачатку душапастырскай дзейнасьці сьвядома і пасьлядоўна праводзіў беларусізацыю рымска-каталіцкай царквы ў парафіях з беларускім насельніцтвам. Зьвяртаўся да вернікаў з казаннямі і праводзіў катэхізацыю дзяцей на беларускай мове. Памёр 03.01.1924 у Шаркоўшчыне. Пахаваны на мясцовых парафіяльных могілках.
 
Напрыканцы 1920-х гадоў, акрэсьліваючы месца і ролю З.Якуця ў беларускім хрысьціянскім руху 20 ст., адзін з яго лідэраў, А.[[Адам Станкевіч]], напісаў: «Калі ўспамінаць далей аб кс. З.Якуцю як аб беларусу, дык трэба сказаць, што быў ён ідэальным прыкладам сваім калегам ксяндзам, як незвычайна прыгожа зыходзяцца з сабой між беларускага народу духоўная пастырскасьць і беларускасьць. Кс. З.Якуць быў тыповы ксёндз-беларус. Ён глыбока разумеў важнасьць беларускага адраджэньня, цаніў яго і прыкладаў да роднай справы ўсе свае сілы».