Радыё Свабодная Эўропа/Радыё Свабода: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
W (гутаркі | унёсак)
д .
Радок 36:
 
== Мінуўшчына ==
17 сакавіка [[1949]] г. ў [[Нью-Ёрк]]у (штат Нью-Ёрк, ЗША) супрацоўнік [[Цэнтральная разьведвальная ўправа|Цэнтральнай разьведвальнай управы]] (ЦРУ) [[Ален Далес]] ([[1893]]—[[1969]]1893—1969) заснаваў {{Артыкул у іншым разьдзеле|Нацыянальны камітэт за свабодную Эўропу||en|National Committee for a Free Europe}} для стварэньня ў Заходняй Нямеччыне радыёстанцыі, якая мела вяшчаць на падсавецкую частку Ўсходняй Эўропы. Радыё «Свабодная Эўропа» ўтварылі для вяшчаньня на краіны [[Усходняя Эўропа|Усходняй Эўропы]], якія пасьля [[1945]] году трапілі ў сфэру ўплыву [[СССР]], а таксама на [[Летува|Летуву]], [[Латвія|Латвію]] ды [[Эстонія|Эстонію]] (ЗША не прызналі іх улучэньня ў склад СССР). Для астатніх 12 рэспублік СССР, у тым ліку [[Беларуская ССР|Беларускай ССР]], утварылі радыё «Вызваленьне». У студзені [[1950]] г. радыёстанцыя набыла першы радыёперадавальнік у [[Лямпэртгайм]]е (зямля [[Гэсэн]], [[Заходняя Нямеччына]]). Сядзіба перамясьцілася ў [[Мюнхэн]] (зямля [[Баварыя]], Заходняя Нямеччына). 4 ліпеня 1950 году пачалося вяшчаньне зь перасоўных радыёперадатчыкаў, уладкаваных у аўтафургонах, якія перамяшчаліся ўздоўж мяжы з [[Чэхаславакія]]й — першыя перадачы былі на [[Чэская мова|чэскай мове]]. Прыкладна праз год у Мюнхэне пад радыёстанцыю абсталявалі асобны будынак.
 
[[Беларуская служба Радыё Свабода|Беларуская служба Радыё «Вызваленьне»]] пачала вяшчаньне [[20 траўня]] [[1954]] году<ref>[http://www.svaboda.org/m/a/1733913.html Свабодзе — 55!] // Радыё «Свабода». [[18 траўня]] 2009</ref>. У [[1959]] годзе адбылася зьмена назову радыёстанцыі з «Вызваленьне» на «Свабода»<ref>{{Навіна|аўтар=[[Сяргей Шупа]]|загаловак=Радыё «Свабода» год за годам: 1959|спасылка=http://www.svaboda.mobi/a/1770354.html|выдавец=Радыё «Свабода»|дата публікацыі=6 ліпеня 2009|копія=http://realaudio.rferl.org/BR/manual/2009/07/02/28c40b4a-29d0-4cd6-a886-ca0526681c1f.mp3|дата копіі=2 ліпеня 2009|дата доступу=29 сакавіка 2016}}</ref>. У [[1973]] годзе Радыё «Свабода» й Радыё «Свабодная Эўропа» вывелі з-пад фінансавай апекі [[Цэнтральная разьведвальная ўправа|Галоўнай разьведвальнай ўправы ЗША]] й перадалі пад кіраваньне адмыслова створанаму [[Камітэт міжнароднага радыёвяшчаньня ЗША|Камітэту міжнароднага радыёвяшчаньня]]. Ад таго часу фінансаваньне ажыцьцяўляецца адкрыта праз амэрыканскі Кангрэс<ref>{{Навіна|аўтар=Сяргей Шупа|загаловак=Радыё «Свабода» год за годам: 1973|спасылка=http://www.svaboda.mobi/a/1772413.html|выдавец=Радыё «Свабода»|дата публікацыі=20 ліпеня 2009|копія=http://realaudio.rferl.org/BR/manual/2009/07/07/16d670a7-c134-4288-95a4-b5946eec9c94.mp3|дата копіі=7 ліпеня 2009|дата доступу=29 сакавіка 2016}}</ref>. [[1 кастрычніка]] [[1976]] году «Свабодную Эўропу» й Камітэт Радыё «Свабода» злучылі ў адно прадпрыемства<ref>{{Навіна|аўтар=Сяргей Шупа|загаловак=Радыё «Свабода» год за годам: 1976|спасылка=http://www.svaboda.mobi/a/1772427.html|выдавец=Радыё «Свабода»|дата публікацыі=23 ліпеня 2009|копія=http://realaudio.rferl.org/BR/manual/2009/07/07/25fbea28-21c7-499d-b139-2943285d7cae.mp3|дата копіі=7 ліпеня 2009|дата доступу=29 сакавіка 2016}}</ref>. Пасьля ўсталяваньня дыпляматычных дачыненьняў між ЗША й [[КНР]] у [[1979]] годзе спынілі вяшчаньне на [[Уйгурская мова|уйгурскай мове]]<ref>{{Навіна|аўтар=Сяргей Шупа|загаловак=Радыё «Свабода» год за годам: 1979|спасылка=http://www.svaboda.mobi/a/1772439.html|выдавец=Радыё «Свабода»|дата публікацыі=26 ліпеня 2009|копія=http://realaudio.rferl.org/BR/manual/2009/07/07/b7a9e0c7-ae1b-436a-8aa0-2e74b964fe20.mp3|дата копіі=7 ліпеня 2009|дата доступу=29 сакавіка 2016}}</ref>, а пазьней — і на [[Карачаева-балкарская мова|карачаева-балкарскай]]<ref>{{Навіна|аўтар=Сяргей Шупа|загаловак=Радыё «Свабода» год за годам: 1982|спасылка=http://www.svaboda.mobi/a/1772455.html|выдавец=Радыё «Свабода»|дата публікацыі=29 ліпеня 2009|копія=http://realaudio.rferl.org/BR/manual/2009/07/07/6099cb18-dc82-4f84-bcdf-9c795a76abcc.mp3|дата копіі=7 ліпеня 2009|дата доступу=29 сакавіка 2016}}</ref>. [[21 лютага]] [[1981]] году ў мюнхэнскім будынку радыёстанцыі адбыўся выбух, зладжаны на замову Аддзелу дзяржаўнае бясьпекі [[Румынія|Румыніі]] групаю асобаў на чале з [[Вэнэсуэла|вэнэсуэльскім]] [[Тэрарызм|тэрарыстам]] Ільічом Рамірэсам Санчэсам зь мянушкай ''Шакал'', які дагэтуль адбывае [[пажыцьцёвае зьняволеньне]]. У выніку выбуху некалькі чалавек было паранена, матэрыяльныя страты склалі некалькі мільёнаў [[Амэрыканскі даляр|даляраў]]<ref>{{Навіна|аўтар=Сяргей Шупа|загаловак=Радыё «Свабода» год за годам: 1981|спасылка=http://www.svaboda.mobi/a/1772443.html|выдавец=Радыё «Свабода»|дата публікацыі=28 ліпеня 2009|копія=http://realaudio.rferl.org/BR/manual/2009/07/07/a6e07aaa-b1e7-4e8a-b758-64c02d4407ed.mp3|дата копіі=7 ліпеня 2009|дата доступу=29 сакавіка 2016}}</ref>.
 
[[30 лістапада]] [[1988]] году СССР спыніў радыёглушэньне<ref>{{Навіна|аўтар=Сяргей Шупа|загаловак=Радыё «Свабода» год за годам: 1988|спасылка=http://www.svaboda.mobi/a/1792266.html|выдавец=Радыё «Свабода»|дата публікацыі=4 жніўня 2009|копія=http://realaudio.rferl.org/BR/manual/2009/07/07/9664f570-5354-4848-ad3e-c82dc3ebcdaa.mp3|дата копіі=7 ліпеня 2009|дата доступу=29 сакавіка 2016}}</ref>. У выніку скарачэньня ўрадавых выдаткаў амэрыканскім [[Кангрэс ЗША|Кангрэсам]] і прэзыдэнтам [[Біл Клінтан|Білам Клінтанам]] у [[1993]] годзе зачынілі [[Вугоршчына|вугорскую]] й [[Аўганістан|аўганскую]] службы<ref>{{Навіна|аўтар=Сяргей Шупа|загаловак=Радыё «Свабода» год за годам: 1993|спасылка=http://www.svaboda.mobi/a/1794569.html|выдавец=Радыё «Свабода»|дата публікацыі=9 жніўня 2009|копія=http://realaudio.rferl.org/BR/manual/2009/07/07/3d8551cb-121c-4364-a85e-bbb3fcd0876a.mp3|дата копіі=7 ліпеня 2009|дата доступу=29 сакавіка 2016}}</ref>. У студзені [[1994]] году вяшчаньне пашырылася на краіны былой [[Югаславія|Югаславіі]] — [[Босьнія і Герцагавіна|Босьнію]], [[Сэрбія|Сэрбію]], [[Харватыя|Харватыю]] й [[Чарнагорыя|Чарнагорыю]]. Улетку 1994 году [[Біл Клінтан]] прыняў прапанову прэзыдэнта [[Чэхія|Чэхіі]] [[Вацлаў Гавэл|Вацлава Гаўла]] й чэскага ўраду аб пераезьдзе радыёстанцыі зь Мюнхэну ў пусты будынак фэдэральнага чэхаславацкага парлямэнту ў цэнтры [[Прага|Прагі]]. У жніўні амэрыканскі Кангрэс зацьвердзіў пастанову аб пераезьдзе, што закончылі ў [[1995]] годзе, а таксама «Закон аб міжнародным радыёвяшчаньні», на падставе якога ўсе невайсковыя ўрадавыя службы міжнароднага вяшчаньня падпарадкавалі адмыслова створанай Радзе кіраўнікоў радыёвяшчаньня. У 1994 годзе таксама адчынілася прадстаўніцтва ў [[Менск]]у, першаю кіраўніцаю якога стала [[Жана Літвіна]]<ref>{{Навіна|аўтар=Сяргей Шупа|загаловак=Радыё «Свабода» год за годам: 1994|спасылка=http://www.svaboda.mobi/a/1796289.html|выдавец=Радыё «Свабода»|дата публікацыі=10 жніўня 2009|копія=http://realaudio.rferl.org/BR/manual/2009/07/07/41163940-5777-4b0e-a9d3-b488d82ab3f0.mp3|дата копіі=7 ліпеня 2009|дата доступу=29 сакавіка 2016}}</ref>. Пасьля пераезду першыя перадачы з Прагі загучалі [[1 красавіка]] 1995 году, а першая беларуская — [[8 траўня]]<ref>{{Навіна|аўтар=Сяргей Шупа|загаловак=Радыё «Свабода» год за годам: 1995|спасылка=http://www.svaboda.mobi/a/1797114.html|выдавец=Радыё «Свабода»|дата публікацыі=11 жніўня 2009|копія=http://realaudio.rferl.org/BR/manual/2009/07/07/cdab0986-8107-4eb3-890f-9577e2bcc19c.mp3|дата копіі=7 ліпеня 2009|дата доступу=29 сакавіка 2016}}</ref>.
 
У [[1990-я]] гг., пасьля [[Халодная вайна|палітычных зьменаў]] ва Ўсходняй Эўропе, зачынілі таксама [[Польшча|польскую]], чэскую й [[Славаччына|славацкую]] службы. Адначасна пачалося вяшчаньне на [[Іран]] ды [[Ірак]].
 
З [[2000-я|2000-х]] гадоў у этэр выходзілі перадачы на больш як 20 мовах. Вяшчаньне вялося на [[Кароткія хвалі|кароткіх]] [[Радыёвыпраменьваньне|хвалях]], праз [[спадарожнік]]і й [[сеціва]]. Перадачы таксама рэтрансьлавалісярэтрансьляваліся ў многіх краінах мясцовымі радыёстанцыямі. На травень 2009 г. на сядзібе ў Празе працавалі 550 супрацоўнікаў. Прадстаўніцтвы працавалі ў 19 краінах<ref>Вольга Грынявіцкая. [http://old.nv-online.info/index.php?c=ar&i=14525 Джэф Гэдмін: «Калі ўлады баяцца Радыё Свабода, то гэта выглядае, што яны баяцца свайго народа…»] // [[Народная воля]]. №79-80 (3005-3006) [[26 траўня]] 2009</ref>.
 
== Крытыка ==