Прыпяць: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
стыль
Радок 19:
|катэгорыя_вікісховішча = Prypyat River
}}
'''Пры́пяць''' — рака ў [[Валынская вобласьць|Валынскай]], [[Ровенская вобласьць|Ровенскай]] і [[Кіеўская вобласьць|Кіеўскай]] абласьцях [[Украіна|Украіны]], [[Берасьцейская вобласьць|Берасьцейскай]] і [[Гомельская вобласьць|Гомельскай]] абласьцях [[Беларусь|Беларусі]], правы прыток [[Дняпро|Дняпра]]. Даўжыня 761 км, у межах Беларусі 500 км. Вадазбор 121 тыс. км². [[Выдатак вады]] ў вусьці 450 м³/с. АгульнаеАгульны падзеньнеспад ракі 69,5 м. Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,1 [[праміле|‰]].
 
== Асноўныя прытокі ==
* ''ПраваручПравыя'': [[Стаход]], [[Весялуха]], [[Стыр]], [[Прыпятка]], [[Гарынь]], [[Сьцьвіга]], [[Убарць]], [[Скалодзіна]], [[Буклёўка]], [[Тур (рака)|Тур]], [[Славечна]]
* ''ЛеваручЛевыя'': [[Піна]], [[Ясельда]], [[Бобрык 1-ы]], [[Цна (прыток Прыпяці)|Цна]], [[Лань (рака)|Лань]], [[Случ]], [[Скрыпіца (рака)|Скрыпіца]], [[Бобрык 2-і]], [[Пціч]], [[Трэмля (рака)|Трэмля]], [[Іпа]], [[Ненач]], [[Закованка]], [[Тур’я (басэйн Дняпра)|Тур’я]]
 
== На рацэ ==
Радок 34:
Даліна слабавыразная, шырынёй 70—75 км; каля [[Мазырская града|Мазырскай грады]] трапэцападобнай формы, звужаецца да 5 км. Вылучаюцца [[абалона]] і 2 надабалонавыя тэрасы. Абалона разьвітая на ўсім працягу ракі; шырыня яе да возера Любяж (Любязь, Валынская вобласьць) 2—6 км, у Беларусі ў вусьці Піны і Гарыні 16—18 км, ніжэй паміж в. [[Кажан-Гарадок]] Лунінецкага раёну і вусьцем Сьцьвігі 8—9 км, уздоўж Мазырскай грады да в. [[Барбароў]] Мазырскага раёну звужаецца да 1 км і далей пашыраецца да 9 км. Першая надабалонавая тэраса разьвітая на ўсім працягу, адсутнічае толькі каля Петрыкава і Мазыра. Шырыня яе 1—8 км, у месцах упадзеньня буйных прытокаў да 18 км. Шырыня 2-й тэрасы ад 200—500 м да 28 км. Рэчышча ў вярхоўі каналізаванае, на астатнім працягу зьвілістае, вольна мэандруе, шмат нізкіх пясковых выспаў, старарэччаў, затокаў. На тэрыторыі Ўкраіны ніжэй за вусьце р. Турыя гідравузел, празь які частка сьцёку Прыпяці падаецца ў [[Белаазёрскі канал]] для жыўленьня Дняпроўска-Бускага каналу. Ніжэй за гідравузел на невялікім працягу рэчышча месцамі перасыхае і ператвараецца ў азёрападобныя плёсы. Пераважная шырыня ракі ад вытоку да вусьця р. Стаход 4—15 м, ніжэй па плыні 50—70 м, у нізоўі 100—250 м, пры ўтоку ў Кіеўскае вадасховішча 4—5 км. Да р. Бобрык 1-ы рэчышча Прыпяці нярэдка абвалаванае, у сярэдняй плыні — прыродныя берагавыя валы (вышыня да 1,5 м).
 
Характарыстыкі гідралягічнага рэжыму ракі — расьцягнутае веснавое разводзьдзе, кароткачасовая (100—120 дзён) летняя межань, якая парушаецца дажджавымі паводкамі і амаль рэгулярнымі восеньскімі пад’ёмамі ўзроўню вады. На пэрыяд веснавога разводзьдзя прыпадае 60%, летне-восеньскую межань — 24%, зімовую — 16% сярэдняга сьцёку. Максымальныя ўзроўні вады — у першай палове красавіка. Вышыня пад’ёму ў высокайверхняй плыні да 2 м, у сярэдняй і нізкайніжняй да 5 м, у межах вузкай абалоны (каля Мазыру) да 7 м над самай нізкай межаньню. Найніжэйшыя ўзроўні звычайна ў верасьні — кастрычніку. Замярзае амаль адначасна на ўсім працягу звычайна ў першай палове сьнежня, ачышчаецца ад лёду ў канцы сакавіка. Веснавы ледаход 4—8 дзён. Сярэдні выдатак вады: каля вёскі [[Кароб'е]] ([[Столінскі раён]], 310 км ад вытоку) — 119 м³/с, каля Турава — 264 м, Мазыра — 383 м; найбольшы — адпаведна 1760 ([[1932]]), 3990 ([[1979]]), 5670 ([[1895]]); найменшы — адпаведна 9,66 ([[1953]]), 38,6 ([[1954]]), 22 ([[1921]])<ref>{{Літаратура/Блакітная кніга Беларусі|к}}</ref>.
 
== Экалёгія ==
У выніку [[Катастрофа на Чарнобыльскай АЭС|катастрофы на Чарнобыльскай АЭС]] ([[1986]]) басэйн нізкайніжняй плыні Прыпяці быў забруджаны радыенуклідамі. Зь месцаў, дзе пражываньне зрабілася небясьпечным для здароўя, насельніцтва эвакуявана, утварыўся [[Палескі радыяцыйна-экалягічны запаведнік]]. У сярэдняй плыні Прыпяці, на тэрыторыі [[Жыткавіцкі раён|Жыткавіцкага]] і [[Петрыкаўскі раён|Петрыкаўскага]] раёнаў, паблізу ракі знаходзіцца [[Прыпяцкі ляндшафтава-гідралягічны запаведнік]].
 
== Рэльеф ==
Большая частка паверхні вадазбору — плоская, нізінная раўніна, у значнай ступені занятая мэліяраванымі землямі. Аднастайнасьць і роўнасьць рэльефу падкрэсьліваецца чаргаваньнем водна-ледавіковых раўнінаў і плоскіх затарфаваных старажытных азёрных лагчынаў, на фоне якіх вылучаюцца дзюнава-ўзгорыстыя ўтварэньні вышынёй 5—8 м. У нізкайніжняй плыні р. Прыпяці сярод манатоннага раўніннага ляндшафту ўзвышаюцца [[Мазырская града]] і [[Хойніцка-Брагінскія вышыні]].
 
== Расьліннасьць ==
Радок 75:
== Літаратура ==
* {{Літаратура/Блакітная кніга Беларусі}}
* Государственный водный кадастр: Водные ресурсы, их использование и качество вод (за 2004 год) / М-во природных ресурсов и охраны окружающей среды.  — Мн., 2005.  — 135  с.
* Природа Белоруссии: Попул. энцикл. / БелСЭ; Редкол.: И.  П.  Шамякин (гл.ред.) и др.  — Мн.: БелСЭ, 1986.  — 599  с., 40 л. ил.
* Ресурсы поверхностных вод СССР. Описание рек и озёр и расчёты основных характеристик их режима. Т. 5. Белоруссия и Верхнее Поднепровье. Ч. 1—2. — Л., 1971.
* Природа Белоруссии: Попул. энцикл. / БелСЭ; Редкол.: И. П. Шамякин (гл.ред.) и др. — Мн.: БелСЭ, 1986. — 599 с., 40 л. ил.
* Государственный водный кадастр: Водные ресурсы, их использование и качество вод (за 2004 год) / М-во природных ресурсов и охраны окружающей среды. — Мн., 2005. — 135 с.
 
== Вонкавыя спасылкі ==