Кітабы: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Lš-k. (гутаркі | унёсак)
→‎Вывучэньне: нутраныя спасылкі
Радок 5:
 
== Зьмест і форма ==
Зьмест кітабаў — тэксты, якія тлумачаць [[Каран]], апісаньні мусульманскіх рытуалаў і асноўных мусульманскіх абавязкаў, цытаты з Карану і выказваньні прарока [[Мухамад]]а (хадысы), усходнія казкі, прыгодніцкія аповесьці. Часта сустракаюцца рэлігійныя легенды й апавяданьні, напр., пра сьмерць Мар’ямы — маці [[Ісус Хрыстос|Ісуса Хрыста]], усходняя легенда Мірадж — апавяданьне пра начную вандроўку прарока Мухамада ў Ерусалім і потым да Боскага трону, маральна-этычныя павучаньні для моладзі (пра шанаваньне бацькоў, гасьцей, бедных, сірот, суседзяў ды інш.), варажба па літарах Карану, разгадка сноў. Апроч кітабаў вылучаюць напісаныя арабскім пісьмом тафсіры, таджвіды, хамаілы. Кітабы напісаныя і чытаюцца справа налева, тэкст пачынаецца там, дзе ў славянскіх кнігах заканчваецца. У бібліятэках [[Вільня|Вільні]] і [[Менск]]у захоўваюцца кітабы аб’ёмам ад 70 да 1000 старонак. Радок у такіх манускрыптах суцэльны, няма падзелу на словы, адсутнічаюць знакі прыпынку і напісаньні зь вялікай літары. Новы твор (разьдзел) пачынаецца словам «баб» (разьдзел, пачатак новага зьместу) ці «хікает» (аповесьць, апавяданьне). Іншы раз гэтых слоўсловаў няма, тады на палях выпісваюцца першапачатковыя словы (першы сказ) разьдзела.
 
У кітабах адлюстраваныя побыт, звычаі, традыцыі татараў-перасяленцаў, таму іх тэксты — каштоўны матэрыял для лінгвістаў, этнографаў, літаратуразнаўцаў, гісторыкаў.