Розьніца паміж вэрсіямі «Канстанты Рамуальд Будкевіч»

д
д (Bot: Migrating 5 interwiki links, now provided by Wikidata on d:q2570278 (translate me))
|партрэт = Budkiewicz.jpg
|апісаньне = Канстанты Рамуальд Будкевіч
|род дзейнасьці = [[Сталінскія рэпрэсіі|рэпрэсаваны]] каталіцкі сьвятар
|дата нараджэньня = [[19 чэрвеня]] [[1867]]
|месца нараджэньня = сядзіба Зубры пад [[Краслава|Краславай]]й (сёньня — [[Латвія]])
|дата сьмерці = ноч з [[31 сакавіка]] на [[1 красавіка]] [[1923]]
|месца сьмерці = [[Масква]]
}}
'''Канстанты Рамуальд Будкевіч''' ([[19 чэрвеня]] [[1867]], сядзіба Зубры пад [[Краслава|Краславай]]й (сёньня — [[Латвія]]) — ноч з [[31 сакавіка]] на [[1 красавіка]] [[1923]], [[Масква]]) — сьвятар [[Рымска-каталіцкая царква|Рымска-каталіцкай царквы]], прэлат Яго ЭксэленцыіЭкселенцыі, быў [[Сталінскія рэпрэсіі|рэпрэсаваны]] падчас перасьледаў хрысьціянства ў [[СССР]].
 
== Сям'я й адукацыя ==
 
З шматдзетнай шляхецкай сям'ісям’і Юльляна й Марыі з [[Баркоўскія|Баркоўскіх]] [[Будкевічы|Будкевічаў]]. Бацька працаваў лясьнічым. Вучыўся ў прыватнай прагімназіі ў [[Кельцэ|Кельцах]], скончыў пяць клясаў гімназіі ў [[Люблін]]е, Рымска-каталіцкую духоўную сэмінарыю ў [[Санкт-Пецярбург]]у ([[1890]]), Імпэратарскую Рымска-каталіцкую духоўную акадэмію ў Пецярбургу са ступеньню [[Кандыдат навук|кандыдата]] [[Багаслоўе|багаслоўя]] ([[1893]]).
 
== Дзейнасьць ==
 
Сьвятар ад [[26 верасьня]] [[1893]]. Ад [[5 лютага]] [[1894]] [[вікарый]] у парафіі Сьвятой Троіцы ў [[Пскоў|Псков]]е і законанавучальнік. Ад [[11 кастрычніка]] [[1896]] вікарый у парафіі сьвятога Антонія ў [[Віцебск]]у і законанавучальнік. Ад [[8 кастрычніка]] [[1903]] вікарый [[Касьцёл сьвятой Кацярыны (Санкт-Пецярбург)|парафіі сьвятой Кацярыны]] у Пецярбургу, які налічваў у то час 30 тысячтысячаў вернікаў. Ад [[13 студзеня]] [[1904]] намесьнік [[плябан]]а, ад [[5 верасьня]] [[1905]] — плябан гэтае парафіі.
 
Выявіў сябе энэргічным касьцёльным дзеячам. У бытнасьць яго плябанам у касьцёле сьв. Кацярыны адбыліся два рамонты (у [[1907]] і [[1911]]). Здолеў падвысіць прыбыткі ад прыналежнае да парафіі маёмасьці, якія ішлі ў асноўным на ўтрыманьне і пашырэньне парафіяльных навучальных установаў (у [[1907]] былі заснаваныя тры элемэнтарныя школы, чатырохклясная прафэсійная школа для падрыхтоўкі сельскіх настаўніц). Займаўся падвышэньнем узроўня адукацыі ў парафіяльных мужчынскай і жаночай гімназіях. У [[1907]] была заснаваная пазыкаашчадная каса для тых, хто працаваў у вучэбных установах. Пры храме функцыянавалі Хата рамёстваў, танная сталовая, ствараліся кружкі самаадукацыі для самых бедных. Значную ўвагу Будкевіч надаваў дабрачынным праектам, прыцягваючы вернікаў да іх рэалізацыі. Актыўна ўдзельнічаў у працы спартовага таварыства «Польскі Сакол».
 
З [[1908]], адначасова з пасадай плябана парафіі, займаў пасаду дэкана пецярбурскага дэканату, які да [[1914]] налічаўналічваў 18 парафіяў, 13 філійных каьцёлаў, 10 капліц і 101 330 вернікаў. З [[31 траўня]] [[1910]] — ганаровы [[канонік]].
 
Падчас [[Першая сусьветная вайна|Першае сусьветнае вайны]] быў віцэ-старшынём, а затым старшынём Таварыства дапамогі ахвярам вайны, падтрымліваў дзейнасьць Польскага грамадзянскага камітэту, які дапамагаў уцекачам-палякам, выдаваў штотыднёвік "[[Czytania Niedzielne]]". З [[1917]] актыўна ўдзельнічаў у дзейнасьці Грамадзкага камітэту (затым — Грамадзкае рады) сьвятароў пры архідыяцэзіяльным кіраваньні. З [[7 чэрвеня]] [[1918]] — [[прэлат Яго Эксэленцыі]].
 
Пасьля зачыненьня парафіяльных навучальных установаў арганізаваў таемныя курсы, якія настаўнікі ладзілі на кватэрах. Выступіў зь ініцыятывай стварэннястварэньня архідыяцэзіяльнага Таварыства каталіцкіх бацькоў і выхавальнікаў з мэтай клопату аб дзецях каталікоў і стварэньні дзеляў рэлігійных школаў, аднак савецкія ўлады адмовіліся дазволіць функцыянаваньне гэтае арганізацыі. Узначальваў Камісію па арганізацыі забесьпячэннязабесьпячэньня курыі сродкамі да існаваньня, якая займалася зборам ахвяраваньняў на ўтрыманьне дыяцэзіяльных установаў і духоўнай сэмінарыі. Пасьля зачыненьня сэмінарыі чытаў лекцыі ў таемнай сэмінарыі, рэктарам якой быў [[Антоні Малецкі]].
 
У [[1922]] адмовіўся падпісаць дамову аб карыстаньні храмам, па форме, усталяванай органамі савецкай улады, але не санкцыянаванай [[Ватыкан]]ам. Таксама выступаў супраць вынятку прыналежных парафіі каштоўнасьцяў, перадаў асноўныя каштоўнасьці ў польскае прадстаўніцтва ў [[Петраград]]зе. Ад імя каталіцкай дыяцэзіі вёў перамовы з органамі савецкай улады, грунтуючыся на кананічным праве Рымска-каталіцкай царквы. Адмовіўся пакінуць сваіх вернікаў і зьехаць за мяжу, нягледзячы на папярэджаньні са боку сяброў.
 
== Судовы працэс і згуба ==
 
У [[1922]] Будкевіч быў дапытаны па справе каталіцкага духавенства Петраграда, абвінавачанага ў стварэньні антысавецкае, контррэвалюцыйнае арганізацыі з мэтай процідзеяньня дэкрэту аб аддзяленьні царквы ад дзяржавы і інструкцыі аб парадку правядзеньня ў жыцьцё гэтага дэкрэту. У чаканьні судовага працэсу знаходзіўся пад падпіскай аб нявыязьдзе. Ізноў адмовіўся пакінуць Петраград, нягледзячы на відавочную небясьпеку для яго жыцьця, не жадаючы сваімі ўцёкамі пашкодзіць інтэрасам каталіцкіх сьвятароў і вернікаў, якія заставаліся ў Расеі.
 
У пачатку сакавіка [[1923]] быў выкліканы на суд у Маскву, дзе [[10 сакавіка]] арыштаваны. [[21 сакавіка]] 1923 пачаўся суд, які працягваўся пяць дзён. Асноўнымі абвінавачванымі на працэсе былі арцыбіскуп [[Ян Цепляк]] і прэлат Будкевіч. У жыцьцяпісе Будкевіча сказана, што на працэсе ён казаў павольна, амаль ціха, часам апраўдваўся, нібы дазваляючы сабе нешта ўспомніць: «Вышэй за ўсё я шанаваў супакой, я ніколі не любіў спрэчак і сварак. Я прысьвяціў сябе працы». У сваім апошнім слове не прызнаў сябе вінаватым, заявіўшы, што заўсёды спрабаваў дамовіцца з уладамі так, каб не парушыць прынцыпаў існаваньня Царквы ў дзяржаве.
 
Будкевіч быў прызнаны вінаватым <blockquote>
</blockquote>
 
Паводле рашэньня трыбуналу сьвятар быў прысуджаны да растрэлурасстрэлу. Да такога жа пакараньня быў прысуджаны і арцыбіскуп Цепляк, але яму [[УЦВК]] замяніў сьмяротны прысуд дзесяцьцю гадамі турэмнага зьняволеньня. Прысуд Будкевічу быў зацьверджаны, бо ён нібы зьяўляўся дзяржаўным здраднікам у карысьць «замежнага буржуазнага ўраду» (меліся на ўвазе яго кантакты з польскімі дыпляматамі ў інтэрасах Касьцёла).
 
Існуюць розныя варыянты аповядаў аб апошніх днёх жыцьця кс. Будкевіча, але ўсе яны падобныя ў адным — ён спакойна выслухаў вестку аб адхіленьні прашэньня аб памілаваньні і быў гатовы да сьмерці. Ёсьць дзьве вэрсіі растрэлурасстрэлу сьвятара: <blockquote>
Паводле першае, прысуд быў прыведзены ў выкананьне ў склепе турмы [[ГПУ]], у прысутнасьці трох агентаў: Еўдакімава, Бергмана (Венікас) і Крума. У лісьце Бергмана адвакату забітага сьвятара гаворыцца, што дэкан загадзя напісаў ліст да Папежа, быў цалкам спакойны і зьвярнуўся да Еўдакімава са словамі: «Прашу перадаць апошняе маё прывітаньне айцу Цепляку і засьведчыць яму, што я да апошняй хвіліны застаўся верным Апостальскаму Пасаду». Пасьля таго, як прэлат вымавіў гэтыя словы, бальшавік Злоткін стрэліў яму ў галаву. Паводле другой вэрсіі, «на месцы пакараньня сьмерцю прэлат перажагнаўся, блаславіў ката і двух яго памагатых, а сам адкруціўся да сьцяны, зашаптаўшы словы малітвы. Стрэл ката перапыніў малітву сьвятара».
</blockquote>
 
== Памяць пра сьвятара ==
У пачатку красавіка [[1923]] на паседжаньні парлямэнту Польшчы была прынятая рэзалюцыя, у якой гаварылася аб тым, што «дзякуючы свайму пакутніцтву за веру нябожчык кс. Будкевіч, пасьлядоўнік святых пакутнікаў, атрымаў права на шанаваньне як новы заступнік нашай Радзімы». Польская паэтка [[Казімера Ілаковіч]] прысьвяціла яму напісаную ў стылі народнае баляды паэму «Паданьне аб маскоўскім пакутніцтве» ([[1927]]) і верш «Голас сьвятара з труны» ([[1928]]).
 
У 1927 у [[Варшава|Варшаве]] быў створаны Камітэт ўшанаваньняушанаваньня памяці Будкевіча. У [[1936]] у варшаўскім касьцёле сьв. Ганны быў усталяваны помнік кс. Будкевічу, які, хутчэй за ўсё, быў зьнішчаны падчас [[Варшаўскае паўстаньне 1944 году|Варшаўскага паўстаньня]] [[1944]]. Яго імем названая адна з вуліцвуліцаў у Варшаве.
 
У [[2003]] афіцыйна пачаты працэс [[бэатыфікацыя|бэатыфікацыі]].
 
== Вонкавыя спасылкі ==
== Спасылкі ==
* [http://www.catherine.spb.ru/page.phtml?query=bio_bk Біяграфія на сайце парафіі Сьв. Кацярыны]
* [http://www.catholic.ru/svet/363/019.html Біяграфія на сайце catholic.ru]
26 807

зьменаў