Елгава: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
дапаўненьне
Радок 18:
Большая частка гарадзкой архітэктуры была зьнішчаная падчас Другой Сусьветнай Вайны. Горад адбудоўваўся галоўным чынам у шэрым і танным савецкім стылі, з зусім іншай пляноўкай. Тым ня менш, у Елґаве ўсё роўна ёсьць шмат чаго, на што варта паглядзець. А новыя будынкі плянуюцца ў стылі, які дазволіць гораду вярнуць зьнішчаную саветамі прыгажосьць.
 
На замкавай высьпе (''Pilssala''), якая знаходзіцца паміж Ліэлупэ ій Дрыксай, знаходзіўся стары замак курляндзкіх князёў, пабудаваны ў [[1266]] г., які быў разбураны князем Эрнстам Ёганам Біранам. На тым самым месцы ў 1738—1772 гг. [[Барталямэё Растрэлі]] пабудаваў для яго зімовы палац, цяпер вядомы як Jelgavas Pils - візытная картка места. На жаль, палац моцна пацярпеў падчас вайны, і ягоныя інтэр'ерыінтэр’еры аднавіць не ўдалося (захаваўся вядомы летні палац герцаґа Бірана ў Рундалэ). Цяпер там знаходзіцца Латвійская Сельскагаспадарчая Акадэмія.
 
Іншай славутасьцю зьяўляецца нэаклясычны будынак акадэмічнай ґімназыі Academia Petrina, пабудаваным у 1775 годзе архітэктарам Сэвэрынам Енсэнам, названы ў гонар герцаґа Пэтэра Бірана. Цяпер гэта музэй мастацтва.