Герб Рыгі: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 6:
 
=== [[Сярэднявечча]] ===
У [[1201]] року біскуп Альбэрт — заснавальнік рыцарскага [[Ордэн мечаносцаў|Ордэну мечаносцаў]] на тэрыторыі [[Латгалія|Латгаліі]] — абірае Рыгу рэзыдэнцыяй Рыскага [[біскуп]]ству (пасьля — арцыбіскупству).
 
У [[13 стагодзьдзе|XIII стагодзьдзі]] Рыга становіцца значным гандлёвым і суднаходным цэнтрам, нароўні зь [[Любэк]]ам і [[Гданьск]]ам. Вялікае значэньне ў гэтым працэсе мела міжнародны гандаль; ў XIII стагодзьдзі, уступіўшы ў Паўночнанямецкі хаўрус гандлёвых гарадоў — [[Ганза|Ганзу]], Рыга стала адным з галоўных пасярэднікаў у гандлі паміж Усходам і Захадам. У той час, калі імя места гучала ня толькі па ўсёй Балтыцы, але й даносілася й да [[Чорнае мора|Чорнага мора]], склаўся герб Рыгі. Яго найстаражытны малюнак ёсьць на пячатках, прыкладзеных да дакумэнтаў, якія датычацца да [[1225]]—[[1226]] рокаў.
Радок 17:
Сьцяна з адчыненай брамай і вежамі сымвалізавала самастойнасьць места, крыжовае жазло — улада біскупу над местам, а два ключы — заступніцтва над гараджанамі [[Пётар (апостал)|Сьвятога Пятра]].
 
У [[1236]] року ў [[Бітва пад Саўле|бітве пры Саўле]] ордэн Мечаносцаў быў разьбіты КуршскіміКурскімі й Зэмгальскімі плямёнамі. Аднак неўзабаве замест яго ствараецца [[Лівонскі ордэн]], які быў адгалінаваньнем Нямецкага Прускага ордэну. Як у палітычным, так і ў вайсковым дачыненьні, гэта быў самы моцны й таму небясьпечны для свабоды места фэадальны сеньёр, які здушыў паўстаньне мясцовых плямёнаў. Стасункі паміж Лівонскім ордэнам і Рыгай абвастрыліся й у выніку выліліся ў вялікі канфлікт, які скончыўся [[30 сакавіка]] [[1330]] року падпісаньнем дамовы аб здачы. Рыга трапіла ў залежнасьць да Лівонскага ордэну.
Зьмена палітычнай улады ў горадзе выклікала і зьмены ў яго гербе. Цяпер герб выглядаў наступным чынам: