Лярэнца Мэдычы: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д Red Winged Duck перанёс старонку Ларэнца Мэдычы у Лярэнца Мэдычы: артаграфія
д прастаўляйце інтэрвікі
Радок 1:
'''Ларэнца дзі ПьераП’ера дэ 'Медзічы''', '''Ларэнца Вялікародны''' (Lorenzo di Piero de Medici il Magnifico)Фларэнцыя, 1 студзеня 1449 - — Карэджы, 8 красавіка, 1492), валадар Фларэнцыі з 1469 году, трэці з дынастыі Медзічы, пісьменьнік, мецэнат, поэт і гуманіст, адзін з самых значных палітычных дзеячоў эпохі Адраджэньня, увасобіў у сабе ідэял гуманіста-кіраўніка.
 
Сын Пьера дзі Казіма дэ Медзічы і Лукрэцыі Торнабуоні нарадзіўся ў Палаццо Медзічы-Рыкарда, ахрышчаны 6 студзеня таго ж году. У гэты час род Медзічы быў на ўзьлёце сваёй палітычнай улады ва Фларэнтыйскай рэспубліцы. Заснавацяль дынастыі, дзед Ларэнца Казіма дзі Медзічы быў пасьпяховым палітыкам і валодаў агромністымі фінансавымі сродкамі як банкір і бізьнесоўца, захоўваючы адначасова моцныя рэспубліканскія традыцыі і ўстановы краю. Ларэнца разам з сваім братам Джуліяна атрымаў бліскучую і глыбокую гуманітарную адукацыю і падрыхтоўку па палітычных патаньнях. Ужо 12-гадовым хлопчыкам выказваў значную цікавасьць да філазофіі неаплатонікаў.
 
Ларэнца быў падлеткам, калі ў 1463 годзе памёр яго дзядзька Джавані, што быў пераемнікам Казіма як банкір і кіраўнік Рэспублікі.Спадкаемцам стаў старэйшы сын Пьера, раней адсунуты праз сваю хваробу, бо пакутаваў на падагру. Ларэнца і Джуліяна павінны былі стаць на дапамогу хвораму бацьку, тым боляй, што і Казіма ўскладаў спадзёвы менавіта на іх. Ужо тады Ларэнца былі даручаны дыпламатычныя місіі ў межах унутрыітальянскай палітыкі, якія зусім малады чалавек выканаў бліскуча, зрабіўшы сабе добрае рэнамэ і пасябраваўшы з многімі арыстакратамі ў Венецыі,Мілане,Рыме,Неапалі, адначасова умацоўваючы і фінансавыя інтарэсы банка Медзічы. Але 8 сакавіка 1466 году памёр Франчэска Сфорца, герцаг Міланскі і перакананы хаўруснік Медзічы і ворагі кляну перайшлі да наступу, скарыстаўшыся гэтай падзеяй і пагаршаючымся здароўем кіраўніка Фларэнцыі.Была заарганізавана змова з мэтай пачатку мяцяжу ва Фларэнцыі з адначасовымі захадамі звонку. Плян прадугледжваў забойства Пьера і захоп улады. На чале змовы стаяла фамілія Піці.Але рашучыя дзеяньні Пьера па нейтралізацыі выступоўцаў унутры Рэспублікі і дапамога звонку перасяклі мяцеж. Сам Ларэнца прымаў непасрэдны ўдзел у падаўленьні выступу, камандуючы ўзброяным атрадам. З гэтага часу Ларэнца афіцыйна ўвайшоў у кіруючыя колы краіны, стаўшы чальцом фларэнційскага Рады Ста.
 
Бацькі вырашылі ўмацаваць пазіцыі краю праз шлюб паміж Ларэнца і Кларыс Арсіні, дзяўчынай з аднаго з самых уплывовых радоў Рыму. Шлюб быў выгодны для абодзьвух бакоў, але юнак амаль ня цікавіўся падзеяй, хоць і ня выказваў супраціву. Шюбная цэрэмонія адбылася 4 чэрвеня 1469 году ў Фларэнцыі.Маладыя былі зусім рознымі людзьмі.Кларыс, выхаванная ў строгім рэлігійным духу, мала цікавілася паэзіяй ці навукамі.Аднак Ларэнца паважна ставіўся да дзяўчыны. Няўзабаве маладую сям’ю напаткала гора-ў сьнежні 1469 году памёр Пьера дэ Медзічы. Са згоды мясцовай эліты Ларэнца разам з братам Джуліана атрымаў уладу. Аднак уладу гэтую трэба было ўтрымаць, апраўдаўшы давер дзеямі, тым боляй, старыя ворагі зноў пажадалі скарыстацца абставінамі.Ужо вясною была спроба захапіць адзін з гарадоў Рэспублікі-Прата, што праўда, няўдалая і хутка задаўляная. Нарастала і знешняпалітычная напружаннасьць, асабліва ва ўзаемаадносінах з Рымам. Папа Сікст ІV жадаў бачыць у Фларэнцыі сваіх стаўляньнікаў, а таксама пазбыцца пазыкаў.Пачалася інтрыга, дзе супроць маладых Медзічы разам выступілі ўнутраныя і зьнешнія ворагі.Спроба атруціць братоў сталася няўдалай і 26 красавіка 1478 году, на Вялікдзень пачаўся збройны мяцеж. Джуліяна забілі, а Ларэнца быў вымушаны хавацца ў адным з касьцёлаў.Адначасова ўспыхнула паўстаньне гараджанаў у абарону Медзічы, што і выратавала дынастыю. Помста была лютай. Моцны ўдар быў нанесяны па сям’і ўсё тых жа Пацы, архіепіскап Пізы Сальваці, як рымскі стаўляньнік і ўдзельнік змовы быў прылюдна павешаны, што справакавала Рым на моцныя захады ў адказ. Папа адлучыў ад Касьцёлу ўсю Рэспубліку, ня кажучы ўжо пра ўласна Медзічы(адначасова канфіскаваўшы іх маёмасьць ў Рыме) і заставіў яе ў ізаляцыі, скалаціўшы кааліцыю суседзяў.Пачалася цяжкая зьнясільваючая вайна, якую ўдалося зьвясьці на нішто толькі праз перамовы, што Ларэнца асабіста распачаў з самым дзейным з сваіх ворагаў-каралём Неапаля Фердынандам, накіраваўшыся туды з вельмі вялікай рызыкай для ўласнага жыцьця. Вяртаньне маладога кіраўніка на радзіму было трыўмфальным, да таго ж імпэт Папы моцна падкасілі падзеі, звязаныя з захопам Атранта туркамі.Адлучэньне(дарэчы, узаемнае праз пазыцыю мясцовага Касьцёлу) было зьнята і 3 сьнежня 1480 году быў заключаны мір.Посьпех Посьпех дыпламатыі Ларэнца, што пайшоў на такі рызыкоўны, але ж вельмі эфектны крок, як асабісты візіт да аднаго з сваіх ворагаў, быў выключны і невярагодна ўзьняў яго прэстыж па ўсёй Італіі і нават за яе межамі.Няўзабаве (12 жніўня 1484 году)памёр Сікст ІV,а новы Папа Інакенці VIII ,быў значна боляй лагодны да Медзічы.
 
Пачынаецца адносна спакойны і інтэнсіўны развой краіны, робяцца захады па ажыўленьню эканамічнага жыцьця, у прыватнасьці, праз знешнягандлёвыя, прыкладам, з Англіяй, сувязі, умацоўваецца дзяржаўны лад, хоць і з стратамі для фларэнтыйскай дэмакратычнай сістэмы. Ларэнца робіцца праз пэўныя адміністратыйныя захады фактычна гаспадаром краіны, што праўда,ён скарыстоўвае на карысьць яе самой. Але сапраўдную славу Ларэнца прынесла ня гэта, а яго адносіны з інтэлектуальнай і культурнай элітай Італіі таго часу. Джыралама Саванарола,Джавані Піка дэла Мірандола,Джавані Нэзі,Анжэла Паліцыяна,Крыстафора Ландзіна,Марсілія Фічына,Луіджы Пульчы,Джыралома Беневіньі,Нальда Нальдзі-вось кола выбітных і адукаваных людзей, якіх падтрымліваў і спрыяў іх дзейнасьці Ларэнца Медзічы, у тым ліку і праз Акадэмію Карэджы. Вядуцца шматлікія будаўнічыя работы, плён якіх да сёньня складае няпараўнальную архітэктурную спадчыну Італіі.У гэты час ў Фларэнцыі працуюць такія мастакі, як Антоніа дэль Палайола,Філіпіна Ліппі,Андрэа Верокк’ё,Джуліяна да Сангала,Даменіка Гірландайё,Бертольда дзі Джавані і нарэшце Сандро Бацічэлі.Была створана першая ў сьвеце акадэмія мастацтваў, што дала чалавецтву Мікельанджэла Буанароцці.Ларэнца і сам шмат часу прысьвячае паэзіі і пісьменьніцтву, яго творы адрозьніваюцца рэалізмам, грамадзянскім духам і псіхалагізмам. Часта выкарыстоўваліся народныя матывы. Лірычная паэзія прысьвечана яго каханьню, верагодна, плятанічнаму-Лукрэцыі Данаці.
 
З другой паловы 80-ых гадоў здароўе Ларэнца Медзічы пачынае няўхільна пагаршацца праз спадчынны праклён сям’і-падагру. Да таго ж 30 ліпеня 1488 году памірае яго жонка Кларыс, нарадзіўшы дачок Лукрэцыю (1470-15531470—1553), Маддалену (1473-15281473—1528), Луізу (1477-14881477—1488), Кантэсіну(1478-15151478—1515) і сыноў Пьера ІІ (наступны кіраўнік краіны,1472-1503), Джавані (Папа Леў Х,1475-1521), Джуліяна (1479-15161479—1516).Большую частку часу ён праводзіць на тагачасных курортах, фактычна адыйшоўшы ад справаў.У ноч на 8 красавіка Ларэнца Вялікародны памірае.”Прырода"Прырода ніколі ня створыць боляй такога чалавека”чалавека"-скажа пра яго Катарына Сфорца,і гэтыя словы як нельга лепяй характэрызуюць той шок, што напаткаў асірацеўшую Рэспубліку, бо ніколі яна ўжо ня будзе мець таго бляску. Пахаваны ён быў у базіліцы Сан-Ларэнца, спачатку ў Старой, а пасьля ў Новай рызніцы, у саркафагу, што зрабіў для яго Мікельанджэла.
 
{{Парады артыкулу|артаграфія|вікіфікаваць|няма крыніцаў|няма катэгорыяў|няма выяваў}}