Абраз Маці Божай Жыровіцкай: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Створана старонка са зьместам 'Жыровіцкі абраз Маці Божай — хрысьціянская сьвятыня, ушаноўваецца правас...'
 
Няма апісаньня зьменаў
Радок 4:
[[File:Abraz Maci Вožaj Žyrovickaj.jpg|thumb|Абраз Маці Божай Жыровіцкай]]
 
3'яўленнеяўленьне Жыровіцкага абраза Маці Божай на жыровіцкай зямлі папярэдзіў цуд. У [[1470]] г. пастушкі, якія пасьвілі ў лесе жывёлу ўбачылі аднойчы на дзікай грушцы нейкі прадмет, ад якога ва ўсе бакі разыходзіліся ясныя прамяні. Гэта быў маленькі абразок Маці Божай, які зьзяў незвычайным бляскам. Хлопчыкі забралі яго і занесьлі да свайго пана — літоўскага падскарбія Аляксандра Солтана, які загадаў пабудаваць на тым месцы драўляную сьвятыню. Слава цудоўнага абраза пачала прыцягваць да [[Жыровічы|Жыровічаў]] вялікую колькасьць набожнага люду.
Праз некалькі дзесяткаў гадоў маленькая драўляная каплічка раптам згарэла — на вачах уражаных жыхароў над алтаром абвалілася столь і абраз зьнік у агні. Пазьней, каля папялішча дзеці заўважылі Панну незвычайнай прыгажосьці, акружаную яснымі праменьнямі. Калі на гэтае месца прыйшлі сьвятары, яны знайшлі на камяні некрануты цудоўны абраз, перад якім палілася сьвечка.
Радок 10:
У часы [[Рэфармацыя|Рэфармацыі]], якая ігнаравала Багародзіцу, культ жыровіцкага абраза амаль не пашыраўся. У [[1613]] г. тагачасны ўладальнік Жыровічаў, Ян Мялешка пабудаваў тут мураваную сьвятыню і кляштар і запрасіў да працы базыліянаў. Першым прыорам кляштару быў [[Язафат Кунцэвіч]]. Разьмешчаныя на мяжы Літвы, Русі і Кароны, Жыровічы маглі аб'ядноўваць вернікаў, што ўслаўлялі Маці Божую, і стваралі адну хрысьціянскую сям'ю. Шматлікія цудоўныя аздараўленьні невылечна хворых і іншыя незвычайныя цуды, якія адбываліся тут, прыцягвалі да сьвятога месца тысячныя натоўпы, таму слава мястэчка пашыралася далёка за межы краіны. Жыровічы не ведалі непаразуменьняў і нянавісьці: панавала адзіная вера, якая яднала розныя канфэсіі.
 
[[19 верасьня]] [[1730]] года, адбылася каранацыя Жыровіцкай Іконы Багародзіцы папскімі каронамі. Гэта было сьвята Раства Багародзіцы па [[юліянскі каляндар|юліянскім календар]]ы, а розьніца паміж календарамі юліянскім і [[Грыгарыянскі каляндар|грыгарыянскім]] складала ў [[XVIII]] стагодьдзі 11 дзён. Папам Рымскім быў тады [[КліментКлімэнт XII]], але рашэньне «ўзлажыць на галаву Богадзіцяці Ісуса і багародзіцы Дзевы ў Жыровіцах у царкве айцоў ордэна Сьв. Васіля, Кіеўскага дыяцэза, залатыя кароны» было прынята яшчэ ў [[1726]] годзе, у час пантыфікату Папы [[БенедыктБэнэдыкт XIII|БенедыктаБэнэдыкта XIII]]. Княгіня [[Ганна Сангушка]] ахвяравала Маці Божай дзведзьве залатыя кароны, аздобленыя каштоўнымі камянямі.
 
У [[1839]] г. царскім указам святынясьвятыня з абразам Маці Божай Жыровіцкай былі перададзены праваслаўнай Царкве.
 
Свята Жыровіцкай Божай Маці святкуеццасьвяткуецца штогод [[7 траўня]].