Парлямэнцкія выбары ў Беларусі 2008 году: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
W (гутаркі | унёсак)
д +Спасылка
W (гутаркі | унёсак)
Радок 2:
 
== Перадвыбарчае становішча ==
9 сакавіка 2008 г. старшыня [[Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя — БНФ|Кансэрватыўна-хрысьціянскай партыі — БНФ]] [[Зянон Пазьняк]] загадзя заклікаў да [[байкот]]у выбараў: «Сыстэма [[КДБ Беларусі|гэбоўскага]] выбарчага ашуканства ў Беларусі ўжо закасьцянела і сфармавалася настолькі маналітна, што разбурыць яе можна, відаць, толькі разам з [[Беларусафобія|антыбеларускім]] рэжымам. У гэтых умовах удзельнічаць у так званых парляманцкіх выбарах на Беларусі, што ''прызначаныя ўжо на верасень'', ня толькі бяссэнсава, але найперш шкодна. Гэта, фактычна, падыгрываць рэжыму ў ашуканстве людзей. [[Беларускі Народны Фронт Адраджэньне|Беларускі народны фронт]] і яго народная Партыя (КХП-БНФ) не павінныя ўдзельнічаць у такіх “выбарах”. ... трэба супрацьдзейнічаць выбарчаму ашуканству, заклікаць беларусаў ня йсьці на галасаваньне, байкатаваць фальсіфікацыю і недэмакратычныя выбары»<ref>{{Навіна|аўтар=|загаловак=Улада цемры|спасылка=http://www.pazniak.info/page_ulada_tsemryi|выдавец=[[Зянон Пазьняк]]|дата публікацыі=9 сакавіка 2008|копія=http://www.bielarus.net/archives/2008/03/11/1373|дата копіі=11 сакавіка 2008|дата доступу=5 траўня 2016}}</ref>.
 
[[24 чэрвеня]] [[2008]] году [[Аляксандар Лукашэнка]] прызначыў выбары ў [[Палата прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь|Палату прадстаўнікоў]] на 28 верасьня. Паводле [[Бюро па дэмакратычных інстытутах і правох чалавека]] (БДІПЧ) [[АБСЭ]], папярэднія парлямэнцкія выбары ў [[Беларусь|Беларусі]], што адбыліся ў [[Парлямэнцкія выбары ў Беларусі 2000 году|2000]] і [[Парлямэнцкія выбары ў Беларусі 2004 году|2004]] гадох, не адпавядалі абавязкам у рамках Арганізацыі ў частцы правядзеньня дэмакратычных выбараў. Гэтыя выбары сталіся трэцімі парлямэнцкімі, праведзенымі пры [[Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь#1996|Канстытуцыі ў рэдакцыі 1996 году]], якая ўсталявала панаваньне прэзідэнта над усімі [[Падзяленьне ўлады|галінамі ўлады]], што замінае суперніцтву між палітычнымі сіламі краіны ды ўдзелу ў выбарах.