Царква (газэта): розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д дапаўненьне, выява, артаграфія
д дапаўненьне
Радок 28:
Беларуская грэка-каталіцкая газэта «Царква» заснавана менскімі грэка-каталіцкімі парафіямі ў 1995 годзе. Першы нумар газэты выйшаў на Вялікі пост, 20 сакавіка 1995 году<ref>[http://carkva-gazeta.by/index.php?ie=1 Пра газэту «Царква»]</ref>. Рэдакцыя тады месьцілася ў Полацку, а першым галоўным рэдактарам газэты быў ераманах Валеры Алексійчук (з верасьня 2010 г. — Уладыка Бэнэдыкт, дапаможны біскуп Львоўскай архіяпархіі [[УГКЦ]]), царкоўны кансультант быў протапрасьвітар [[БГКЦ]] а. [[Ян Матусевіч]]. Над выпускам першых нумароў газэты (да № 7-8 за 1996 г.) працавала менская моладзь і супрацоўнікі [[Унія (выдавецтва)|выдавецтва «Унія»]].
 
Пачынаючы ад спэцвыпуску № 7-8, 1996 г., прысьвечанага 400-гадоваму юбілею [[Берасьцейская унія|Берасьцейскай Уніі]], газэта «Царква» ствараецца ў Берасьці намаганьнямі вернікаў мясцовай парафіі сьвятых братоў-апосталаў Пятра і Андрэя, а з 27 лістапада 1997 году, пасьля перарэгістрацыі выданьня, берасьцейская грэка-каталіцкая парафія зьяўляецца таксама заснавальнікам і выдаўцом газэты «Царква». Да 2011 году было выдадзена 65 выпускаў газэты. Галоўным рэдактарам газэты «Царква» зьяўляецца а. [[Ігар Кандрацьеў]], выпускны рэдактар — [[Ігар Бараноўскі]], адказны рэдактар — а. [[Андрэй Крот]].
 
[[Файл:Carkva65.jpg|значак]]