Царква (газэта): розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма апісаньня зьменаў
Радок 30:
Пачынаючы ад № 7-8, 1996 г., прысьвечанага 400-гадоваму юбілею Берасьцейскай Уніі, газэта «Царква» ствараецца ў Берасьці намаганьнямі вернікаў мясцовай парафіі сьвятых братоў-апосталаў Пятра і Андрэя, а з 27 лістапада 1997 году, пасьля перарэгістрацыі выданьня, берасьцейская грэка-каталіцкая парафія зьяўляецца таксама заснавальнікам і выдаўцом газэты «Царква». Да 2011 году было выдадзена 65 выпускаў газэты.
 
[[Файл:Carkva65.jpg|значак]]
Газэта «Царква» выходзіла раз на квартал, яе заўсёды можна было набыць ва ўсіх грэка-каталіцкіх парафіях і асяродках Беларусі, а таксама ў многіх рыма-каталіцкіх касьцёлах. Ад моманту заснаваньня газэты на яе існавала падпіска праз каталог «Белпошты» ў любым аддзяленьні сувязі Беларусі. Шмат асобнікаў газэты «Царква» рэгулярна дасылаліся таксама ў розныя гарады і краіны сьвету чытачам, вернікам і сябрам [[Беларуская Грэка-Каталіцкая Царква|Беларускай Грэка-Каталіцкай Царквы]], якія жывуць у Польшчы, Украіне, Расеі, Бельгіі, Вялікабрытаніі, ЗША, Канадзе, Італіі, Чэхіі, Нямеччыне.