Немэтал: розьніца паміж вэрсіямі

клясыфікацыя хімічных элемэнтаў
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Створана старонка са зьместам 'Немэталы<ref>http://www.alhimik.ru/teleclass/konspect/konsp-nemet.shtml</ref> — Хімічны элемэнт|хімічны...'
(Розьніцы няма)

Вэрсія ад 09:35, 30 красавіка 2016

Немэталы[1]хімічныя элемэнты, якія складаюць IIIA, IVA, VA, VIA, VIIA групы.

Апісаньне

Агульная электронная формула атамаў немэталаў ns2np1−5, таму немэталы маюць вялікую разнастайнасьць ступеняў затляненьня ў злучэньнях. Характэрнай асаблівасьцю немэталаў зьяўляецца вялікая колькасьць электронаў на зьнешнім энэргетычным узроўні атамаў. Гэта вылучае іх здольнасьць далучаць дадатковыя электроны ды праяўляць высокую затляняльную актыўнасьць. Менавіта таму яны маюць вялікую электраадмоўнасьць. Адпаведна немэталы маюць шмат хімічных уласьцівасьцяў і спосабаў іхняга атрыманьня.

Другая характэрная асаблівасьць немэталаў — імкненьне ўтвараць кавалентныя сувязі з атамамі іншых немэталаў і амфатэрных элемэнта. Таму простыя рэчывы й злучэньні немэталаў маюць кавалентную будову.

  1. ^ http://www.alhimik.ru/teleclass/konspect/konsp-nemet.shtml