Беларуская партыя сацыялістаў-рэвалюцыянэраў: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
дНяма апісаньня зьменаў
Няма апісаньня зьменаў
Радок 15:
'''Беларуская партыя сацыялістаў-рэвалюцыянэраў''' (''БПСР'') — беларуская палітычная партыя [[эсэры|эсэр]]аў, якая ўтварылася ў выніку распаду [[Беларуская сацыялістычная грамада|Беларускай сацыялістычнай грамады]] ў чэрвені [[1918]] году.
 
Лідарамі партыі былі [[Тамаш Грыб]], [[Язэп Мамонька]], [[Палута Бадунова]] і іншыя, якія выступалі супраць правага крыла БСГ з-за яго прагерманскай арыентацыі. Гэта група выйшла з [[Народны Сакратарыят БНР|Народнага сакратарыяту БНР]] і ў траўні [[1918]] заявіла аб стварэньні БПСР. Кіруючае ядро партыі склалі М. Асьвяцімскі, Палута Бадунова, Тамаш Грыб, [[Лявон Заяц]], [[Аляксандар Карабач|Аляксандар Карач]], [[Яўген Ладноў]], Язэп Мамонька, А. Маркевіч, [[СтаніслаўСьцяпан Некрашэвіч]], М. Пашкевіч, У. Русак, Я. Трафімаў, [[Янка Чарапук]], [[Фабіян Шантыр]], [[Мікалай Шыла]] і інш.
 
У сваёй дзейнасьці арыентавалася на сялянства. Патрабаваньні зводзіліся да ўстанаўленьня «дыктатуры працоўных», сацыялізацыі зямлі, кааперыраваньня сялянства, незалежнай беларускай рэспублікі ў этнаграфічных межах. Арганізоўвала ўзброенае супраціўленне польскаму войску. У [[Заходняя Беларусь|Заходняй Беларусі]] дзейнічала нелегальна, яе прадстаўнікі стварылі [[Беларуская рэвалюцыйная арганізацыя|Беларускую рэвалюцыйную арганізацыю]] і ў [[1924]] ўліліся ў склад [[КПЗБ]].